Родная мова - гэта першая крыніца,
праз якую мы пазнаём жыццё
і акаляючы нас свет.
Я.Колас
Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.
Арганiзацыю адукацыйнага працэсу на беларускай мове ажыццяўляем у трох накірунках:
- работа з дзецьмi;
- работа з бацькамi;
- работа з выхавальнiкамi.
Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных напрамках:
- развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;
-заняткi па развіццi беларускага маўлення;
-самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.
У нашай дашкольнай установе чацвер — беларускамоўны дзень. Менавіта ў гэты дзень праводзяцца заняткі па развіцці беларускага маўлення з дзецьмі сярэдняга і старэйшага ўзросту, пашыраюцца іх веды аб беларускіх традыцыях, нацыянальнай культуры.
11 кастрычніка 2018 года ў старэйшай группе нашага дзіцячага садка (выхавальнік Юрава Наталля Яўгенаўна) прайшоў занятак на тэму "Наша сям᾿я". Мэта гэтага занятка: пашырыць веды пра роль членаў сям᾿і, пабуджаць называць іх па беларуску, узбагачыць слоўнік дзяцей беларускімі словамі.
Дзіўная ў мяне сям'я,
У сям'і маёй – сем Я.
Раніцай гукну сваю
Гаманлівую сям'ю.