Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.10.2018

Году малой радзімы прысвячаецца…

Каб выхаваць сапраўднага патрыёта сваёй краіны, патрэбна з самага маленства прывіваць дзіцяці пачуццё любві і павагі да свайго народа, яго традыцый, абрадаў, мовы. Пад такім дэвізам працуюць нашы педагогі. Для дзяцей арганізоўваюцца заняткі, фальклорныя святы, беларускія гульні. Яны знаёмяцца з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў. Ужо стала добрай традыцыяй кожны чацвер праводзіць беларускамоўныя дні.

Такі тэматычны дзень пад назвай “Ёсць ціхі гарадок над рэчкай Цною”… прайшоў у дзіцячым садку 18 кастрычніка. Ён быў прысвечаны Году малой радзімы.

Ва ўстанове з ранку да самага вечара гучала родная мова. Выхаванцы сярэдніх груп пабывалі ў краязнаўчым музеі. Для іх была арганізавана экскурсія па гораду. Для старэйшых дашкольнікаў праведзены заняткі “Ганаруся табою, мой родны край”, “Маленькія грамадзяне свайго горада”, “Ганцаўшчына літаратурная”. З цікавасцю навучэнцы 1 класа ўдзельнічалі у віктарынах і конкурсах знатакоў сваёй малой радзімы і пазнавальнай гасцёўні “З чаго пачынаецца Радзіма?”. Для самых маленькіх выхаванцаў кіраўнікі фізічнага выхавання правялі шэраг беларускіх народных гульняў.

Беларускамоўны дзень атрымаўся насычаным і пазітыўным. Ён стаў яшчэ адным прыступкам да развіцця ў нашых маленькіх грамадзян пачуцця патрыятызму і гонару за тое месца, дзе яны нарадзіліся і за сваю краіну Беларусь.

Трэфілава Іна Сяргееўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №7 г. Ганцавічы”.