Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.11.2018

"Выхоўваем патрыётаў"

На сучасным этапе, калі адбываюцца значныя змены ў жыцці грамадства, адным з асноўных накірункаў работы з падрастаючым пакаленнем становіцца патрыятычнае выхаванне.

Дашкольнае дзяцінства-спрыяльны перыяд для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры і роднай мовы. Таму вельмі важна пачынаць выхоўваць сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы менавіта ў гэтым узросце, калі дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца ў сацыяльным аспекце. Дзецям дашкольнага ўзросту характэрны высокая ўспрымальнасць, лёгкая навучальнасць, бязмежны давер дарослым, імкненне пераймаць за ім, эмацыйная спагадлівасць і цікавасць да наваколля.

У ДУА "Яслі-сад №1 г.Ганцавічы " выхаванне патрыятызму ў дзяцей цесна пераплятаецца з далучэннем іх да беларускай мовы.

01.11.2018 г. з выхаванцамі сярэдніх і старэйшых груп быў праведзены музычны час "Край у якім я жыву". Дзеці ў нацыянальных касцюмах, у святочнай абстаноўцы адправіліся ў віртуальную экскурсію па роднай Ганцаўшчыне. Танцы, песні, вершы дазволілі зрабіць гэта падарожжа больш займальным. Праз беларускія народныя гульні мы знаёмілі дзяцей з беларускімі народнымі традыцыямі і культурай. Неабходна паказаць дзецям наколькі важна берагчы і шанаваць Радзіму.  

Т.У. Рулінская,

намеснік загадчыка

по асноўнай дзейнасці

ДУА "Яслі-сад №1 г.Ганцавічы"