Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.02.2020

Сцяжынкамі Ганцаўшчыны

Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для развіцця беларускага маўлення дзетак, бо менавіта ў гэты прамежак жыцця фарміруецца цікавасць да моўных зносін на роднай мове.  

13 лютага ў ДУА «Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень, прысвечаны 80-годдзю Ганцавіцкага раёна “Сцяжынкамі Ганцаўшчыны”. На пачатку занятку дзеці расказалі, у якой краіне яны жывуць, адкуль наша краіна мае такую прыгожую назву, успомнілі назвы беларускіх гарадоў. Затым на занятак да дзетак у госці завітала незвычайная лялька Аніта з іншай краіны.

        Разам з лялькай дзеці адправіліся падарожнічаць па вуліцах горада Ганцавічы, дзе даведаліся, якія назвы маюць вуліцы. Пазнаёміліся з культурнымі мясцінамі роднага горада, прадпрыемствамі раёна і з прадукцыяй, якую яны выпускаюць. Выхавацель звярнуў увагу на помнікі гісторыі, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на помнікі, звязаныя з вядомымі людзьмі і падзеямі.

        На занятку вялася размова і пра самы родны куточак на зямлі – вёску Любашава.   Выхаванцы чыталі вершы на беларускай мове, гулялі ў народныя гульні, разглядвалі фотаздымкі.

У канцы занятку выхавацель пачаставала дзяцей і ляльку кукурузнымі палачкамі і карыснымі журавінамі. А самае галоўнае, што ў рамках беларускамоўнага дня ўсе, і дарослыя, і дзеці, размаўлялі на беларускай мове і папоўнілі свой слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі. 

Г.М.Бруй,

намеснік дырэктара

ДУА «Любашаўскі я/с– ПЧ”