Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.02.2021

Я – Беларус, і я шчаслівы, што маці мову мне дала!

25 лютага ў ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень “Я – Беларус, і я шчаслівы, што маці мову мне дала”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Усе мерапрыемствы дня былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне павагі да яе.

У гэты дзень нашы выхаванцы знаёміліся з творамі класікаў беларускай літаратуры, напісанымі для дзяцей, у якіх змаглі адчуць меладычнасць роднай мовы. Рабяты з задавальненнем завучвалі вершы, прыказкі і прымаўкі на беларускай мове, з цікавасцю слухалі беларускія народныя казкі, а некаторыя з якіх інсцэніравалі.

Акрамя таго, у ходзе гульняў, пазнавальных заняткаў, гутарак дзеці даведаліся шмат новага пра традыцыі беларускага народа, ўсвядомілі для сябе, што традыцыі – гэта найвялікшы набытак гісторыі і культуры, якое трэба паважаць, шанаваць, захоўваць і памятаць.

Беларускамоўны дзень стаў важнай падзеяй у жыцці дзіцячага садка. Запомніўся ён і дзецям, бо даў магчымасць ім яшчэ раз дакрануцца да прыгажосці і непаўторнасці роднай беларускай мовы.

І.С.Трэфілава, намеснік загадчыка

ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы”