Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.04.2017

Краязнаўчы фестываль

Любоў да радзімы пачынаецца з павагі да роднага краю -  месца, дзе нарадзіўся чалавек, яго малой радзімы.  Таму вялікая ўвага настаўнікаў гімназіі  надзяляецца фарміраванню грамадзянска-патрыятычных якасцей вучняў сродкамі краязнаўчага  матэрыялу.

Мы  цесна супрацоўнічаем з раённым краязнаўчым музеем, музеямі ўстаноў адукацыі Ганцавіцкага раёна. Штогод гімназісты прымаюць актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах краязнаўчага накірунку. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. Пасля перамогі  ў раённым этапе краязнаўчага конкурсу, вучні былі накіраваны ў горад Брэст  для ўдзелу ў абласным краязнаўчым фестывалі.  

Каманду гімназіі прадстаўлялі  Вайцешык Анастасія, Лятко Аліна, Анішчанка Лізавета.  Краязнаўчы фестываль  - гэта мнагапрофільнае спаборніцтва лепшых краязнаўчых актываў Брэсцкай  вобласці. У праграме фестывалю было запланавана правядзенне інтэрактыўных прэзентацый лепшых праектаў удзельнікаў краязнаўчага конкурсу, удзел вучняў у віктарыне “Апісанне музейнага экспаната”, у шматлікіх майстар-класах  кіраўнікоў  аб’яднанняў па інтарэсах краязнаўчага профілю.

Гімназісты не толькі прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах фестывалю, але і дзяліліся сваім вопытам удзелу ў турысцка-краязнаўчай дзейнасці. Вайцешык Анастасія прадставіла інтэрактыўную экскурсію “Маршрут памяці па ваенна-гістарычных месцах Ганцавіцкага раёна” . Падчас падрыхтоўкі экскурсіі  гімназістамі была праведзена вялікая пошукава-даследчая работа па вывучэнні гістарычных звестак, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной на тэрыторыі Ганцаўшчыны. Вучаніцай распрацаваны экскурсійны маршрут, які адлюстроўвае  асаблівасці жыцця ганцаўчан  у ваенныя гады і змяшчае звесткі пра  подзвігі нашых землякоў.   

Па выніках удзелу ў краязнаўчым фестывалі Вайцешык Анастасія стала пераможцай у намінацыі “Юны захавальнік памяці”,  а каманда гімназіі адзначана падзячным лістом ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”.

Асаблівую падзяку за дапамогу у падрыхтоўцы да ўдзелу ў фестывалі выражаем Кулеш Наталлі Уладзіміраўне, дырэктару  раённага краязнаўчага музея і  кіраўнікам музеяў устаноў адукацыі Ганцавіцкага раёна.

Анішчанка Н.В.,

намеснік дырэктара па ВР

ДУА "Гімназія г.Ганцавічы"