Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.11.2017

Гэты чароўны свет – тэатралія!

Чалавек нараджаецца для дабра. Любая дзейнасць павінна вучыць маленькага чалавека дабру: кожны дзень, кожны час, на кожным занятку…

З мэтай актывізацыі творчых і прафесіянальных здольнасцей выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, якія працуюць у рознаўзроставых групах, 24 лістапада 2017 года на базе ДУА “Яслі-сад №9 в.В.Круговічы” прайшло  пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання па тэме «Развіваемся ў дзейнасці. Тэатральна-гульнявая дзейнасць».

Эмацыянальным настроем пасяджэння стала выступленне дзяцей дашкольнага ўзросту з тэатралізаваным прадстаўленнем  па матывах беларускай народнай казкі “Зайкава хатка” на новы лад у спалучэнні з мультымедыйным суправаджэннем. Пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Муха Святланы Васільеўны дзеці з задавальненнем выконвалі  адведзеныя ім ролі згодна тэксту твора. Вынікам сумеснай працы стала тое, што ўсе казачныя героі пасябравалі і закружыліся ў вясёлым карагодзе. Атрымаўся яскравы, касцюміраваны, тэатралізаваны паказ. Студзент Наталля Адамаўна, загадчыца ўстановы адукацыі, адзначыла, што тэатралізаваная дзейнасць у дашкольнай установе стварае ўмовы для развіцця творчай актыўнасці дзяцей, яна задавальняе іх інтарэсы і пажаданні, садзейнічае самарэалізацыі  кожнага дзіцяці ў рознаўзроставай групе.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі дзяліліся  з калегамі сваім вопытам у арганізацыі тэатралізаванай дзейнасці, выступалі з прэзентацыямі розных відаў тэатра, якія выкарыстоўваюцца  ў сумеснай дзейнасці з дзецьмі. Сайка Алена Рыгораўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, ДУА “Люсінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”  падрыхтавала інфармацыю з вопыту работы на тэму “Тэатр – месца сустрэчы ўсіх мастацтваў”. Макарэвіч Людміла Рыгораўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, ДУА “Я/сад №17 в.Малькавічы”  гаварыла пра тое, што ў развіцці дзяцей вельмі важна сямейнае чытанне,  таму што яно з’яўляецца сродкам маральнага станаўлення асобы дзіцяці і духоўнага абагачэння сям’і.Рэбкавец Валянціна Мікалаеўна, кіраўнік  раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання,  засяродзіла ўвагу прысутных на некаторых артыкулах часопіса “Пралеска”згодна тэмы пасяджэння,  на павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў праз актыўныя формы і метады работы. Сарока Людміла Рыгораўна, метадыст  раённага метадычнага кабінета, звярнула ўвагу прысутных на тое, як   тэатралізаваная дзейнасць станоўча ўздзейнічае на развіццё мовы дзяцей, пра неабходнасць  далучэння да сумеснай тэатральнай дзейнасці бацькоў.

Удзельнікі семінара з ўпэўненасцю зацвердзілі, што тэатралізаваная дзейнасць дзяцей – гэта адначасова і гульня, і творчасць, і далучэнне да мастацтва.  Заняткі і гульні з тэатральнымі персанажамі даюць магчымасць дзецям праявіць сябе ў якасці аўтара і гледача, акцёра і рэжысёра. 

Рэбкавец Валянціна Мікалаеўна,

кіраўнік раённага вучэбна-метадычнага

аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі,

якія працуюць у рознаўзроставых групах.