Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Беларускамоўны дзень

26.09.2019

«Народныя майстры Ганцаўшчыны» экскурсія ў Дом рамёстваў

26 верасня 2019 года Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў наведаў калектыў дашкольнай установы «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы». Падчас сустрэчы госці прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па экспазіцыях Дома рамёстваў, якую правяла дырэктар установы Ала Занька. Майстар Алена Цялушка правяла майстар-клас па прадзенню льняной ніткі. Майстры народных промыслаў (рамёстваў) Алена Цялушка і Таццяна Зялёнка пазнаёмілі наведвальнікаў з дзейнасцю творчай майстэрні па ткацтве, дзе кожны меў магчымасць паспрабаваць сябе за кроснамі. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства наведалі выставу «Народныя майстры Ганцаўшчыны», на якой былі прадстаўлены работы Народных майстроў Рэспублікі Беларусь Феаніі Крысюк, Ульяны Віннік, Ніны Казак і Віталія Шэпялевіча.

На прыканцы праграмы быў арганізаваны майстар-клас па кропкавым роспісу, які правяла кіраўнік народнага клуба майстроў народнай творчасці «Багач» Наталля Фартавая. Акрамя гэтага майстар народных промыслаў і рамёстваў Валянціна Курылік пазнаёміла наведвальнікаў з тэхнікай выцінанкі.

Калектыў, пасля сустрэчы, застаўся пад вельмі прыемным уражаннем, і з упэўненасцю можам сказаць: «Сустрэнемся зноў!».

 

16.09.2019

Каб гучала родная мова ў дзіцячым садку

Каб быць патрыётам краіны вельмі важна ведаць сваю родную мову. Каб гучала родная мова ў дзіцячым садку, патрэбна на ёй размаўляць і дарослым, і выхаванцам. У рознаўзроставай группе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслi-сад № 2 г. Ганцавічы», кожны чацвер, выхавацель Грэбень Ірына Міхайлаўна, праводзіць з дзецьмі заняткі па развіццю беларускага маўлення ў форме гульні. Для тако каб замацаваць навыкі дыялагічнага маўлення выхаванцаў падчас тэатральна-гульнявой сітуацыі, Ірына Міхайлаўна арганізоўвае гульнявыя сітуацыі для развіцця звязнага маўлення маўлення, напрыклад “Жывы агарод”. Каб пашырыць уяўленні пра восень, як ураджальную пару, выхавацель праводзіць з выхаванцамі пазнавальныя размовы, у працэсе якіх дзеці адказваюць на пытанні па малюнках, тым самым набіраюцца навыкаў разумець беларускую мову і размаўляць на ёй.

Акрамя заняткаў Ірына Міхайлаўна ў вольнай дзейнасці, з дапамогай адукацыйнай паслугі звыш базавага кампанента “Творчая майстэрня”, праз дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Белалусі – ткацтва, прывівае сваім выхаванцам любоў і пашану да свайго роднага краю, культуры, роднай мовы.

Змест дзейнасці адукацыйнай паслугі звыш базавага кампанента “Творчая майстэрня” садзейнічае лепшаму ўспрыманню дзецьмі любога мастацкага твора, фарміраванню самасвядомасці, эстэтычнага стаўлення да прыроднага асяродзя, элементарных паняццяў аб колеры, каларыце, кампазіцыі і іх ролі пры стварэнні мастацкіх твораў, у прыватнасці габелена.

У час асваення рамяства дзеці даведваюцца пра гісторыю народнай культуры, асновы малюнка і кампазіцыі, развіваюць маральна эстэтычны светапогляд, густ.

Асноўная мэта дзейнасці Ірыны Міхайлаўны, як выхавацеля, напраўлена на развіццё ў выхаванцаў цікавасці да ўнікальнай традыцыі беларускай народнай творчасці, стварэння ўмоў для сацыяльнай адаптацыі дашкольнікаў праз розныя віды дзейнасці. 

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы” 

C. Г. Жук 

  

  

 

02.09.2019

Беларуская гульня – сродак выхавання дашкольнiкаў

  Пройдзе час i сённяшнiя дашкольнiкi будуць вызначаць будучыню роднай Беларусi. I вельмi важна зараз звярнуць увагу на выхаванне любовi да роднай мовы i роднага краю. Менавiта праз знаёмства дзяцей з беларускiмi народнымi гульнямi можна пазнаёмiць iх з культурай беларускага народу.

  На працягу нядзелi ў ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы” выхавацелi знаёмiлi дзяцей з беларускiмi народнымi гульнямi. А затым педагогi наладзiлi свята беларускай гульнi. Да гаспадароў свята Лявона i Лявонiхi ў госцi завiталi Каток-шэры бок, Варона-Стракатуха, Ваўчок-Мiкiтка, Маша i Мядзведзь, Лiса-прыгажуня i Дзед Мазаль. Кожны з герояў падрыхтаваў для дзяцей сваю цiкавую беларускую гульню.

   Праз народныя гульнi ажыццяўляецца працэсс фармiравання ўяўлення аб родным краi, знаёмства з асноўнымi паняццямi, зявамi, прадметным i прыродным светам на беларускай мове.

  Прапанаваная на свяце варыятыўнасць гульняў дазваляе пашырыць магчымасць iх выкарыстання ў розных формах работы з дзецьмi. 

Т.У. Рулінская,

намеснік загадчыка

па асноўнай

дзейнасці      

       

  

25.10.2019

Мову беларускую люблю…

Мову беларускую люблю,

А чаму? Зараз адкажу:

“Мілагучна, пяшчотна, прыгожа

І усім падабаецца нам!” 

   Гэта адна з пальчыкавых гульняў, якой кожны чацвер выхаванцы інтэгрыраванай групы дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы” пачынаюць заняткі па беларускаму маўленню.

На працягу некалькіх тыдняў дзеці пашыралі і абагульнялі веды пра цудоўную пару года – восень, яе прыгажосць і асабістасць.

Паспяховаму далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры паспрыяла знаёмства з творчасцю мастака В.К. Бялыніцкага-Бірулі “Задуменныя дні восені”.  На занятку выхавацель падводзіў дзяцей да разумення зместу карціны, сэнсу і сродкаў выразнасці, фарміраваў ўменне даваць эстэтычную адзнаку работы майстра, суадносячы яго настрой са сваім асабістым вопытам і пачуццямі. 

Даспадобы прыйшліся дзецям і настольныя гульні: “Садавіна і агародніна”, “Чацвёрты-лішні”, “Збяры восеньскі букет”; беларускія народныя гульні “Гарлачык”, “Агароднік”.

Дзякуючы арганізацыі беларускамоўных дзён, ў дзяцей развіваюцца камунікатыўныя ўменні, павага да роднай мовы і жаданне ў будучым размаўляць па-беларуску.

Выхавацель інтэгрыраванай групы                            

Чыркун А.В. 

 

18.10.2019

“Вандроўка ў горад майстроў”

Павага да Радзімы фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць краіны, прыродзе, народных традыцыях.

З мэтай развіцця ў дашкольнікаў цікавасці да нацыянальнай культуры, пашырэння ўяўленняў аб абрадах і звычаях беларусаў, фармірванні пачуцця гонару за багатае культурнае наследзе нашага народа ў старэйшай группе № 1 ДУА “Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы”, выхавацелем дашкольнай адукацыі, Крысюк А.І., быў праведзены занятак “Вандроўка ў горад майстроў”. У госці да дзяцей завітала лялька Аленка, якая наладзіла для дзяцей падарожжа па музею старажытных рэчаў. Дзеці змаглі дакрануцца да гісторыі нашых продкаў. Яны разлядвалі прыгожыя ўзоры на ручніках, Аленка распавяла пра цацкі з якімі гулялі нашы продкі у сваім дзяцінстве. А гэта і гліняныя свістулькі, і саламяныя лялькі, а таксама цацкі з тканіны і драўляныя. Такім чынам дзеці знаёмяцца не толькі з народнымі цацкамі, але і з відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Знаёмячы дзяцей з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі, мы выхоўваем не толькі пачуцце годнасці за сваю краіну, але і пашырем слоўнікавы запас маленькіх беларусаў. 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы”                     

Крысюк Алена Іванаўна

10.10.2019

Беларускамоўны дзень


Да старажытных і важных сродкаў народнай педагогікі можна далучыць і гульні. Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як  сродак фізічнага, эстэтычнага, i інтэлектуальнага  выхавання дзяцей. Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.
10 кастрычніка ў ДУА “Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень пад назвай “Гульнёвы карагод”. У госці да дзяцей завітала бабуля Настачка, якая прынесла з сабой “чароўную” торбачку, у якой схаваліся розныя цікавыя рэчы. Бабуля давала   апісанне рэчаў, а дзеці павінны былі здагадацца і назваць іх на беларускай мове. Таксама дзеці адгадвалі загадкі пра агародніну, чыталі вершы пра посуд.   Затым  бабуля прапанавала  пагуляць ў рухомыя беларускія народныя гульні. З вялікім жаданнем дзеці варылі кашу ў гульні “Гарачыя гаршчочкі”. Добры ўраджай сабралі падчас гульні “Бульба”. А як хутка збіраліся вакол пшанічных снапочкаў у гульні “Чый круг каля снапа хутчэй збярэцца”! Вельмі вясёлая атрымалася гульня “Міхасік”. Кемлівасць, увагу праявілі дзеці ў гульні “Прэла-гарэла”.
Дзякуючы такім забавам у дзяцей узрастае цікавасць да беларускіх народных традыцый, пашыраецца слоўнікавы запас; адначасова дзіця развіваецца эстэтычна і разумова. А самае галоўнае – дзецям падабаецца гуляць у беларускія народныя гульні. 

Намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці             

Г.М.Бруй

28.11.2019

Беларускі арнамент – сродак далучэння да нацыянальнай культуры 

Сёння сам час патрабуе далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць любоў да Радзімы.

Паспяховаму далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры ў ДУА “Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы” спрыяюць заняткі, беларускія гульні, экскурсii.

Фарміраванне ў дзяцей 5-6 гадоў уяўленняў аб родным краі, станоўчых адносін да яго, далучэнне да нацыянальных традыцый і каштоўнасцей – адны з галоўных задач выхавання і навучання.       

Сярод сродкаў, якія прымяняюцца для дасягнення гэтай мэты, важнае месца адводзіцца гутаркам-размоўкам пра родную старонку. На гэтым тыдні такая гутарка прайшла ў старэйшай групе №2 па тэме: “Адзенне беларусаў”. Выхаванцы пагулялі ў гульні: "Слухай - паўтары", "Выпраў памылку", "Назаві адным словам", "Адгадай, чый галасок", "Што лішняе".

Для замацавання атрыманых ведаў наша группа наведала мясцовы Дом рамёстваӯ. Там дзецям прапанавалі разгледзяць беларускія узоры, пазнаёмілі з вышытымі беларускім арнаментам вырабамі, сімваламі, з якіх складаецца арнамент, колерам і што ён азначае.

Пасля ў групена занятаку па тэме "Беларускі арнамент" выхаванцы з задавальненнем упрыгожвалi ручнiк геаметрычнымі фігурамі, аздаблялі беларускiм арнаментам куфэркі. 

Гайцюкевіч Г.М.,

выхавальнік дашкольнай адукаціі

ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы”

21.11.2019

Хараство беларускай народнай цацкі

Народная цацка – старажытны від народнага мастацтва, у якім сабраны вопыт многіх пакаленняў, увасоблены спрадвечныя жыццёвыя каштоўнасці народа. Захоўваючы яго гістарычныя і культурныя традыцыі, яна, як і народныя казкі, песні і гульні, адыгрывае важную ролю ў патрыятычным выхаванні дзяцей і фарміраванні іх нацыянальнай самасвядомасці. Выкарыстанне такіх цацак пры авалодванні роднай мовай і знаёмстве з фальклорнымі творамі фарміруе ў дзяцей важныя духоўныя арыенціры.

21 лістапада ў ДУА “Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень па тэме “Знаёмства з беларускай цацкай і беларускім фальклорам”. У госці да дзяцей прыйшлі лялькі Янка і Аленка, апранутыя ў беларускае нацыянальнае адзенне. Дзеці паўтарылі назвы элементаў адзення. Выхавацель звярнула ўвага на аздабленне адзення – арнамент. Засяродзіла ўвагу на тым, якія колеры прысутнічаюць у беларускай вышыўцы.

Затым дзеці наведалі мастацкі салон, дзе пазнаёміліся з беларускімі народнымі цацкамі, даведаліся, з якога матэрыялу рабілі цацкі нашы продкі: гліняныя, драўляныя. Дзеці патрымалі цацкі ў руках, параўналі іх. З задавальненнем выхаванцы пагулялі ў беларускую народную гульню “Адгадай, чый галасок”, гульню-драматызацыю з глінянымі цацкамі. Выхавальнікі выконвалі ролі пеўніка, куранят, гусачак, кароўкі, парсючка. Імітавалі розныя рухі, слухаючы песню “На дудзе Мікіта грае”. Для дзяцей была арганізавана выстава лялек, зробленых рукамі выхавальніка Ненадавец Т.І..

Беларуская народная цацка абавязкова павінна занімаць пачэснае месца ў жыцці нашых дзяцей. 

Г.М.Бруй,

намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа”                 

15.11.2019

Беларускамоўны дзень: “Будучыня краіны ў нашых руках”

Беларускамоўны дзень ў дзіцячым садку № 7– гэта заўсёды цікавая, яркая і запамінальная падзея, да яго рыхтуюцца не толькі педагогі, але і выхаванцы, і іх бацькі, і нават бабулі з дзядулямі.

Беларускамоўны дзень – гэта асаблівы дзень, таму што амаль кожны раз мы прысвячаем яго выхаванню ў нашых дзяцей павагі да свайго народа, роднай мовы, краіны, дзе жывем, яе традыцыям і знамянальным датам.

Так, у падцверджанні гэтаму, 14 лістапада ў яслях-садку, прайшоў чарговы тэматычны беларускамоўны дзень пад назвай: “Будучыня краіны ў нашых руках”, які мы прысвяцілі выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Шмат цікавых і пазвальных мерапрыемстваў прайшло ў гэты дзень. Напрыклад, пад час інфармацыйных хвілінак педагогі ў даступнай форме знаёмілі дзяцей з выбарчай кампаніяй, расказвалі пра кандыдатаў у дэпутаты, спыняліся на важнасці гэтай дзяржаўнай падзеі.

Для дзецей старэйшай групы №2 педагог Алена Міхайлаўна Плескацэвіч арганізавала сюжэтна-ролевую гульню “Нашы першыя выбары”. Выхаванцы з інтарэсам выконвалі ролі членаў выбарчай камісіі, запаўнялі бюлетэні для галасавання і апускалі іх у ўрну. А назіральнікі ўважліва сачылі за парадкам правядзення імправізаваных выбараў.

Рабятам сярэдняй группы № 2 пасчасціла пабываць на адным з выбарчых участкаў, які размешчаны ў Доме культуры. З цікавасцю дзеці назіралі за работай выбарчай камісіі. Даведаліся, навошта патрэбны кабінкі для галасавання. А выхавацель Святлана Іосіфаўна Гайцюкевіч, выконваючы свой грамадзянскі абавязак, на асабістым прыкладзе паказала малым, як праходзіць працэс галасавання.

У рамках правядзення рэспубліканскай кампаніі “Я прыду на выбары”, аб'яўленай БРСМ, з мэтай павышэння выбарчай актыўнасці моладзі, у нашым садку прайшла аднаіменная акцыя. Па ініцыятыве педагогаў, быў арганізаваны міні-пікет, дзе бацькам нашых выхаванцаў растлумачылі, што выбары — не проста палітычная падзея, калі кожны чалавек не павінен заставацца раўнадушным.

Падобныя мерапрыемствы вельмі патрэбны ва ўстановах адукацыі, таму што гэта выдатная магчымасць для выхавання патрыятызму ў маленькіх грамадзян нашай вялікай дзяржавы.

 

01.11.2019

Беларускамоўны дзень«Танцуем і спяваем — мову вывучаем!»

Кожны чацвер у ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» праходзiць беларускамоўны дзень. На працягу гэтага дня з выхаванцамі размаўляюць па-беларуску, вывучаюць нацыянальныя звычаі і традыцыі. Маляты падарожнічаюць у краіну беларускіх казак, вершаў, загадак, забаўлянак і разнастайных беларускіх гульняў.

Так, 31 кастрычніка 2019 года з выхаванцамі сярэдніх і старэйшых групп былі праведзены музычныя заняткі на беларускай мове. На працягу ўсяго занятку дзеці знаёміліся з беларускімі народнымі традыцыямі і культурай продкаў. Слухалі музычныя народныя творы і творы беларускіх аўтараў: «Мікіта», «Крыжачок», «Полька Янка», «Лявоніха»; спявалі песні: «Зайграй мне, дударочку» і «Зайка»; гралі «Беларускі найгрыш - Юрачка» на музычных інструментах, такіх як цымбалы, свісцёлка, трашчотка, дудачка, лыжкі і бубны. Танцавалі народныя танцы: «Бульба» і «Лянок», гулялі ў гульні: «Лапці мае» і «Мікіта».

Музычныя заняткі спрыялі фарміраванню ў выхаванцаў устойлівай цікавасці да беларускай мовы.

Жыгун Ніна Іванаўна,

музычны кіраўнік

ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы»

19.12.2019

БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ДЗЕНЬ "ПЕРАЛЁТНЫЯ ПТУШКІ"  

Мяккі снег лятае пухам,

І канца яму няма,

І нясе сярдзітым духам,

Дзікім сіверам зіма. 

Дашкольная ўстанова – пачатковая ступень сістэмы адукацыі. Дашкольны ўзрост  – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.

19 снежня выхавальнік дашкольная адукацыі ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы” Мілеўская А.І. ў старэйшая групе правяла беларускамоўны дзень “Пералётныя птушкі”. Фарміраванне абагульняючага паняцця "Пералётныя птушкі", выхаванне беражлівага і клапатлівага стаўлення да свету жывёл, фарміраванне граматычнага ладу мовы, –такія задачы выхавальнік рэалізоўвала на працягу ўсяго дня у розных відах дзейнасці.

Усе нашы выхавальнікі імкнуцца забяспечыць дзецям радасць, задавальненне пры авалоданні беларускай мовай і захаваць станоўчую матывацыю яе засваення. Яны наладжваюць  асобасна значныя і эмацыянальнаяскравыя зносіны на роднай мове. 

Зяньковіч С.А.,

 намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад № 5

г. Ганцавічы”        

  

  

  

12.12.2019

Лялечны тэатр і дзеці

Лялечны тэатр! Калі дзеці чуюць гэтыя словы, у іх вачах загараюцца радасныя іскрынкі, чуецца вясёлы смех, і дзіцячыя сэрцы перапаўняюцца радасцю, прадчуваннем цуду. Гэта адно з самых любімых відовішчаў дзяцей дашкольнага ўзросту. Яно прыцягвае сваёй яркасцю, маляўнічасцю, дынамікай. У лялечным тэатры дзеці бачаць знаёмыя і блізкія цацкі: мішку, зайку, вожыка і іншых – толькі яны ажылі, заварушыліся, загаварылі і сталі яшчэ больш прывабней і цікавей. Лялькі дзеюць цуды: весяляць, навучаюць, развіваюць творчыя здольнасці дашкольнікаў, карэктуюць іх паводзіны.Лялечны тэатр нікога не можа пакінуць абыякавым, няхай гэта будзе малы ці дарослы. Калі дарослы мае зносіны з дзіцем з дапамогай цацкі, дзіцячае сэрца, як губка, убірае кожнае слова, дзіця верыць «ажывелай» цаццы і імкнецца зрабіць тое, пра што яна папросіць.

Вялікую радасць сустрэчы з казкай, дзецям дастаўляюць педагогі ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы». Раз у квартал музычная зала дзіцячага садка ператвараецца ў залу для гледачоў лялечнага тэатра. Не выключэннем стаў зімні дзень 12снежня 2019 года, беларускамоўны дзень.

У музычным зале рабят сабрала казачніца Глаша на прагляд лялечнага спектакля «Рэпка на новы лад».

Дзеці, як зачараваныя ня зводзілі вачэй з герояў-лялек, а за шырмай персанажаў агучвалі на розныя галасы педагогі дзіцячага садка: Цішчанка Людміла Анатольеўна, Рабцэвіч Юлія Аляксандраўна, Кнурэнка Лілія Іосіфаўна, Жыгун Ніна Іванаўна, Васілевіч Святлана Міхайлаўна, Бухал Вераніка Алегаўна, Заяц Вольга Мікалаеўна, Плакса Ірына Валер'еўна.

Лялечны спектакль, якіпраходзіў на беларускай мове, атрымаўся павучальным, маляўнічым і цікавым. Дзеці з задавальненнем паглядзелі казку, былі актыўныя ў гульнях са казачніцай Глашай і, вядома, шчыра суперажывалі героям.

Выхаванцы доўга апладзіравалі артыстам і вярнуліся ў групы з выдатным настроем!

Кляўчэня Н.М.,

музычны кіраўнік

05.12.2019

Беларускамоўны дзень “Ганцаўшчына працавітая”

Дашкольны ўзрост – гэта перыяд, калі закладваюцца асноўныя якасці чалавека і грамадзяніна, узрост, калі дзеці атрымліваюць першыя ўяўленні пра сваю краіну, яе традыцыі і культуру, калі фарміруецца ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

Так, у рамках правядзення беларускамоўнага дня ў ДУА “Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы” з выхаванцамі старэйшай групы быў праведзены занятак “Беларуская святліца”, на якім выхаванцы пашырылі і замацавалі ўяўленні аб прамысловых прадпрыемствах Беларусі, прадукцыі, якую яны вырабляюць. З дапамогай вучэбна-нагляднага дапаможніка серыі “Старонкі роднай зямлі”, дзеці гулялі ў настольна-друкавальныя гульні “Будуем прадпрыемства”, “Вырабляем прадукцыю”, “Твая сталіца”.

У другой палове дня выхавльнік Будзік Алеся Анатольеўна, правяла з дзецьмі гутарку на тэму “Прадпрыемствы Ганцаўшчыны”. З дапамогай дзіцячага атласу “Брэсцкая вобласць Ганцавіцкі раён” дзеці пашыралі веды аб такіх прадпрыемствах Ганцаўшчыны як: “Ганцавіці хлебазавод”, “Ганцавіцкае прадпрыемства міліярацыйных сістэм”, “Рыбгаз Лактышы”. 

Будзік А.А.,

выхавальнік

старэйшай

групы   

 

30.01.2020

Беларускамоўны дзень

Асалода роднай мовы

    Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнню вялікага рускага педагога К.Д.Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова – мова бацькоў і продкаў з'яўляецца сродкам, зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.

Авалоданне беларускай мовай у нашай дашкольнай установе адбываецца ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi. Так, з другога паўгоддзя ў другой малодшай групе пачаліся заняткі па адукацыйнай вобласці "Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін". Выхавальнік дашкольнай адукацыі Кіршун Марына Анатольеўна правяла з выхаванцамі занятак па тэме "Дзікія  жывёлы".

Дзеці пазнаеміліся з дзікімі жывёламі свайго краю, навучыліся правільна вымаўляць іх назвы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія  гульні.

С.А.Зяньковіч,

намеснік загадчыка па АД

ДУА "Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы"

23.01.2020

Беларускамоўны дзень

ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы» сумесна з Ганцавіцкім раённым домам рамёстваў

Удасканаленне якасці навучання і выхавання ў дашкольнай установе напрамую залежыць ад узроўню падрыхтоўкі педагогаў. Бясспрэчна, што гэты ўзровень павінен пастаянна расці, самаадукацыя з’яўляецца патрэбай творчага і адказнага чалавека любой прафесіі, тым больш для прафесіі з падвышанай маральнай і сацыяльнай адказнасцю, якой з'яўляецца прафесія педагога дашкольнай адукацыі.

З мэтай самаадукацыі і пашырэння сваіх ведаў аб беларускай спадчыне і беларускіх традыцыях педагогі ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы» супрацоўнічаюць з Ганцавіцкім раённым домам рамёстваў. Дырэктар Дома рамёстваў Ала Васiльеўна Занька, са сваім творчым калектывам заўсёды арганізоўваюць пазнавальныя мерапрыемствы для педагогаў і дзяцей, якія з'яўляюцца крыніцай ведаў пра наш народ, традыцыі і малую Радзіму Ганцаўшчыну. За што мы ім вельмі ўдзячны!

Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска – беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца русская мова, а беларуская выступае для іх, як другая. У той жа час, беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна – культурная сацыялізацыя дзяцей.

Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з’язляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе і з рускай мовай, аднак іх маўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой – небудзь адной моўнай сістэмы. Генетычная і псіхалагічная (з боку эмацыянальнага стаўлення да абедзвюх моў) блізкасць рускай і беларускай моў, асаблівасці руска – беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага і беларускага маўлення дашкольнікаў.Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем’яў беларускай мове як другой роднай. Таму, з мэтай садзейнічання павышэнню ўзроўня ведаў бацькоў і педагогаў па навучанню дзяцей беларускай мове ва ўмовах білінгвальнай адукацыі ў нашай ўстанове дашкольнай адукацыі арганізоўваецца беларуска моўны дзень. Кожны чацвер у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 4 г. Ганцавічы» выхавацелi праводзяць заняткі па развіцці беларускага маўлення ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак.Музычныя кіраўнікі Кляўчэня Наталля Міхайлаўна і Жыгун Ніна Іванаўна штогод праводзяць беларускія народныя святы, такія як «Калядкі», «Багач», «Восеньскі кірмаш», «Купалле», «Гуканне вясны», «Вялік дзень» і іншыя.

Так і цяпер супрацоўнікі Дома рамёстваў паказалі майстар-клас па правядзенні “Вячорак” для педагогаў ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы». Весела і насычана прайшла сустрэча. На працягу ўсяго свята, якое прайшло ў фармаце вячорак, панаваў добры настрой і ўсе госці перанесліся ў атмасферу сапраўднага вечара: сустракалі гасцей, частавалі іх, спявалі, танчылі, гулялі ў гульні і канечне ж варажылі. Творчы і таленавіты калектыў Дома рамёстваў, як заўсёды ўразіў сваіх гледачоў сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю.

Загадчык

ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы»

Гарагляд Людміла Іванаўна

ъ

16.01.2020

Забава “Пасядзелкі ў цёткі Васіліны

Родная мова з’яўляецца надзвычай важным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання щ іх нацыянальнай самасвядомасці.

Каб далучыць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіць любоў да роднага краю у ДУА “Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы” плануюцца і праводзяцца фальклорныя святы, забавы для выхаванцаў. Так, 16 студзеня, у рамках правядзення беларускамоўнага дня, у цесным супрацоўніцтве музычнага кіраўніка Ясько Алы Аляксандраўны і выхавацеля Будзік Алесі Анатольеўны, разам з выхаванцамі старэйшай групы прайшла забава “Пасядзелкі ў цёткі Васіліны”.

У працэсе правядзення забавы дзеці знаёміліся з сялянскім побытам, пашыралі веды пра віды нацыянальнага мастацтва (ганчарства, ткацтва, беларускі народны танец), прадметы рукатворнага свету, іх значэнне ў жыцці чалавека, танцавалі беларускі танец “Трасуха”, гулялі ў гульню “Баба Еўка і дзед Талаш”, спявалі песні на беларускай мове, гралі на музычных інструментах.

Дзякуючы арганізацыі беларускамоўнага дня, у дзяцей развіваюцца камунікатыўныя ўменні, павага да роднай мовы і жаданне ў будучым размаўляць па-беларуску.

 С.Г. Жук,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці                

  

  

10.01.2020

Лялечны спектакль "Калядная зорка" 

З мэтай далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да вытокаў народнай культуры праз тэатралізаваную дзейнасць у ДУА "Яслі-сад №1 г. Ганцавічы" прайшоў лялечны спектакль "Калядная зорка". Педагогі садка падрыхтавалі вельмі цікавую пастаноўку . Стварэнне лялечнай тэатралізацыі спрыяла духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту, назапашванню гістарычнага вопыту і традыцый.

Каляды – самае прыгожае зімовае свята. Яно прыходзіць да людзей марознай ноччу ў гадзіну Паўночнай храмавай службы ззяннем свечак, у святле зорак і ў голасных спевах хору. Неба і зямля славяць Божае Нараджэнне. Сімвалам вечнага свету, шчасця, радасці, якія прыйшлі разам з Хрыстом, стала вечназялёная прыбраная елка, простыя героі - воўк, ліса, заяц, мядзведзь і Анёл, зразумелыя дзецям самага ранняга ўзросту. Тэатральная інсцэніроўка падарыла гледачам святочную радасць і часцінку духоўнай мудрасці, спрыяла выхаванню любові да беларускай народнай культуры і традыцый.

Сукач В.Я.

Загадчык

ДУА "Яслі-сад №1 г.Ганцаічы " 

20.02.2020

Музычнае выхаванне

з элементамі беларускага народнага

фальклёру

Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. Развіццё розных формаў дзейнасцi  вядзе да развiцця галоўнага сродку - маўлення. У дзяцей мы выхоўваем пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця пад кіраўніцтвам педагогаў далучаецца да паэзiі, музыкi, адначасова вучыцца вырашаць пры дапамозе роднай мовы розныя маўленчыя задачы: камунікатыуныя, пазнавальныя і г.д.

У дашкольным выхаваннi ўдзяляецца не дастаткова ўвагi нацыянальнаму фальклору, нягледзячы на тое, што беларускi народ мае багатую фальклорную спадчыну. З гэтай мэтай у нашай дашкольнай установе кожны чацвер на беларусскай мове праводзяцца ўсе заняткі.

20 лютага 2020 года у ДУА “Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы” прайшоў адкрыты прагляд музычнага занятку з элементамі беларускага народнага фальклёру. Музычны кіраўнік Таранда Ніна Мікалаеўна на працягу занятку знаёміла дзяцей старэйшай группы з беларускімі народнымі танцамі і гульнямі, замацоўвала назвы музычных інструментаў на беларускай мове, а таксама ладзіла з дзецьмі музычны аркестр. Дзеці з захапленнем слухалі і спявалі беларускія народныя песні.

Вялікую радасць сустрэчы з казкай, дзецям нашага дзіцячага садка даставілі працаўнікі дома рамёстваў. Дзеці з задавальненнем глядзелі павучальную казку батлеечнага тэатра на беларускай мове. А таксама пазнаёміліся з ценявым тэатрам. Працаўнікі дома раместваў дазволілі дзецям дакрануцца да цуду казкі.

Такім чынам, авалоданне дзецьмі багаццем беларускай мовы з дапамогай твораў вусна-паэтычнай творчасці складае адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці і аказвае істотную ролю на яго этнакультурнае выхаванне.

Рулінская Т.У.,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА Яслі-сад №1 г. Ганцавічы    

13.02.2020

Сцяжынкамі Ганцаўшчыны

Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для развіцця беларускага маўлення дзетак, бо менавіта ў гэты прамежак жыцця фарміруецца цікавасць да моўных зносін на роднай мове.  

13 лютага ў ДУА «Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень, прысвечаны 80-годдзю Ганцавіцкага раёна “Сцяжынкамі Ганцаўшчыны”. На пачатку занятку дзеці расказалі, у якой краіне яны жывуць, адкуль наша краіна мае такую прыгожую назву, успомнілі назвы беларускіх гарадоў. Затым на занятак да дзетак у госці завітала незвычайная лялька Аніта з іншай краіны.

        Разам з лялькай дзеці адправіліся падарожнічаць па вуліцах горада Ганцавічы, дзе даведаліся, якія назвы маюць вуліцы. Пазнаёміліся з культурнымі мясцінамі роднага горада, прадпрыемствамі раёна і з прадукцыяй, якую яны выпускаюць. Выхавацель звярнуў увагу на помнікі гісторыі, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на помнікі, звязаныя з вядомымі людзьмі і падзеямі.

        На занятку вялася размова і пра самы родны куточак на зямлі – вёску Любашава.   Выхаванцы чыталі вершы на беларускай мове, гулялі ў народныя гульні, разглядвалі фотаздымкі.

У канцы занятку выхавацель пачаставала дзяцей і ляльку кукурузнымі палачкамі і карыснымі журавінамі. А самае галоўнае, што ў рамках беларускамоўнага дня ўсе, і дарослыя, і дзеці, размаўлялі на беларускай мове і папоўнілі свой слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі. 

Г.М.Бруй,

намеснік дырэктара

ДУА «Любашаўскі я/с– ПЧ”                                           

 

07.02.2020

“Самая лепшая ў свеце зямля – Ганцаўшчына любая мая!”

Па традыцыі кожны чацвер у дзіцячым садку № 7 г. Ганцавічы праходзіць беларускамоўны дзень. Не быў выключэннем і чацвер 6 лютага. Гэты дзень быў прысвечаны Году малой Радзімы і 80-годдзю Ганцавіцкага раёна і называўся “Самая лепшая ў свеце зямля – Ганцаўшчына любая мая!”

На працягу дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі пазнавальныя заняткі пра родны горад, славутыя мясціны нашага раёна, знакамітых людзей Ганцаўшчыны.

Акрамя таго, выхаванцы знаёміліся з атласам Ганцавіцкага раёна і ўдзельнічалі ў віктарыне “Хто хоча стаць краязнаўнам”. Дзеці разглядалі беларускі рушнік, вышыты рукамі мясцовых умельцаў і малявалі беларускі ўзор, якім упрыгожвалі адзенне.

Самыя маленькія нашы выхаванцы з задавальненнем слухалі вершы паэтаў Ганцаўшчыны і гулялі ў беларускія гульні.

Дзень атрымаўся насычаным і цікавым. Ён даў магчымасць у чарговы раз далучыць нашых хлопчыкаў і дзяўчынак да спадчыны той зямлі, на якой яны нарадзіліся і жывуць.

І.С.Трэфілава,

намеснік загадчыка

по асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы”

26.03.2020

Беларускамоўны дзень

Святы – гэта найвышэйшы ўзровень развіцця духоўнай культуры. Дзеці з радасцю ўдзельнічаюць у народных святах, дакранаюцца да фальклору, што з’яўляецца для іх крыніцай прыгажосці і маральнага здароўя. Народныя святы забяспечваюць пераемнасць у развіцці чалавечай культуры, адлюстроўваюць сувязь чалавека з жыццём прыроды і працай. У час правядзення свята народная творчасць праяўляецца ва ўсіх сваіх жанрах: паэтычным, музычным, песенным, драматычным, дэкаратыўна-прыкладным.

26 сакавіка ў ДУА “Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень. Выхавацель дашкольнай установы Ненадавец Т.І. і музычны кіраўнік Дзегцярова Л.І. падрыхтавалі для выхаванцаў забаву “Ой, вясна, вясна!” Цыкл веснавых абрадавых свят пачынаўся менавіта з абраду гукання вясны. У час забавы дзеці зазывалі вясну прызыўнымі песнямі “Вясна, вясна красная”, “Жавароначкі, прыляціце”, карагодамі “Я вясну гукаю”, “Веснавое сонейка”, гульнямі “Бусел”, “Ручайкі”, “Адгадай веснавы гук”, “Карусель”.

У госці да дзяцей завітала Вясна і любімая птушка беларусаў - бусел. Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы пра вясну, а таксама даведаліся пра цікавае свята Саракі. З задавальненнем выхаванцы выконвалі старажытны абрад – бралі папяровых птушачак, падкідалі іх высока і зазывалі вясну.

Знаёмства дзяцей з народнымі святамі садзейнічае выхаванню павагі і цікавасці да нацыянальных традыцый, развіццю правільнага беларускага маўлення.

С.І.Рылка

Дырэктар 

                    

19.03.2020

Беларускі фальклор у музычных гульнях

Ва ўстанове дошкольнай адукацыі “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы”  19 сакавіка прайшоў беларускамоўны дзень. На працягу дня з музычнай залы даносілася вясёлая і рытмічная музыка, якая падымала настрой усім, хто яе чуў. І  гэта нездарма, бо гэты дзень у дзіцячым садку быў прысвечаны беларускаму фальклору праз музычную дзейнасць.

Вядома ж, у нашай установе вялікае месца займае музычная гульня. Яна фарміруе рысы асобы дзіцяці, уплывае на яго паводзіны, выхоўвае пачуццё дружбы, калектывізму, развівае яго разумовыя і творчыя здольнасці. Гульня прыносіць дзіцяці радасць і з'яўляецца неад'емнай часткай яго дзейнасці.

Дзегцярова Людміла Іосіфаўна, музычны кіраўнік, падабрала рэпертуар і правяла з дзецьмі розных узроставых груп шэраг народных музычных гульняў. На працягу ўсяго дня дзеці гулялі ў народныя гульні  фальклорнага характару пад беларускую народную музыку.

Перад правядзеннем кожнай гульні, музычны кіраўнік праводзіў размову з  выхаванцамі аб сваім народзе, яго гісторыі і традыцыях. Так, з выхаванцамі 1 малодшай групы № 3 была праведзена музычная гульня “Ау-у-у!”, дзякуючы якой у маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак  развіліся  спрыт і асцярожнасць. А элемент спаборніцтва ў гульні “Арэлі” стварыў пэўны настрой для дзяцей 2 малодшай групы № 2.

Вельмі спадабаўся дзецям малодшай групы беларускі танец “З хустачкамі” з выкарыстаннем беларускага фальклору. А  напеўны, лёгка запамінальны матыў спрыяў развіццю ў дзяцей музычнай памяці і слыху, а таксама выхаванню любові да беларускай музыкі.

З цікаўнасцю і радасцю дзеці старэйшай групы № 1 гулялі ў музычныя гульні “Карагод” і “Гарлачык”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі танцавльныя рухі адначасова з тэкстам песні (беларускім фальклорам). А выхаванцам старэйшай спецыяльнай групы гульня-драматызацыя “Саўка ды Грышка” прынесла  шмат гумару, жарту і, вядома, добры настрой. На працягу гэтай гульні дзеці пелі, танчылі і дзьмулі ў дудку.  

Акрамя гэтага, выхавацелі ў кожнай узроставай групе на працягу дня чыталі дзецям беларускія народныя казкі, вадзілі карагодныя гульні з беларускімі прыказкамі, прымаўкамі, прыпеўкамі, пацешкамі, лічылкамі.

Мы лічым, што сёняшні беларускамоўны дзень  дапамог нашым маленькім выхаванцам паўней выхаваць любоў да роднага краю. 

Таццяна Іванаўна Шахрай,

загадчык

ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы” 

12.03.2020

Знаёмства з Беларускімі народнымі промысламі ў дзіцячым садку 

Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца родная мова, якая, паводле слоў народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа- першая крыніца, "праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет".

З аднаго боку, мова выступае як складальнік культуры, пад якой разумеюцца вынікі дзейнасці людзей, іх светапогляд, традыцыі, нормы жыццядзейнасці і сацыяльнага існавання, формы зносін, паводзін і г. д.

З другога боку, мова з’яўляецца формай існавання духоўнай культуры народа (фальклору, літаратуры, рэлігіі і г. д.). Паўнацэннае вывучэнне мовы – гэта перш за ўсё далучэнне да духоўных каштоўнасцей сваёй нацыі.

Нацыянальная культура засвойваецца пры азнаямленні са словамі і выразамі, якія абазначаюць назвы традыцыйнага адзення (андарак, камізэлька), прадметаў народнага мастацтва і побыту (ручнік, гладыш), а таксама пры ўжыванні фразеалагізмаў, устойлівых параўнаннях (валасы, як лён; вочкі, нібы пралескі).

У нашай дашкольнай установе ў адукацыйны працэс кожны чацвер уключаюцца  заняткі па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін.

Так, 12 сакавіка у группе інтэграванага навучання і выхавання выхавальнік Глушко Валянціна Канстанцінаўна правяла занятак па тэме "Беларускія народныя промыслы".

Мэта гэтага занятка: пазнаёміць дзяцей з беларускімім народнымі промысламі (ткацтвам, вязаннем, вышываннем), таксама пазнаёміць з беларускім нацыянальным касцюмам, арнаментам.

Выхаванцы пабывалі ў "беларускай хатцы",  пазнаёміліся з назвамі прадметаў народнага беларускага мастацтва і побыту, пашырылі свой слоўнікавы запас новымі беларускімі словамі.

  С.А. Зяньковіч,

намеснік загадчыка па АД

ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы”

                                                                                    

05.03.2020

Родна мова — цікава і займальна

4 сакавіка 2020 у межах беларускамоўнага дня ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” прайшой тэматычны дзень “Родная мова — цікава і займальна”.

На занятках выхаванцы разглядалі прыгожы нацыянальны касцюм, беларускі арнамент, якім ён упрыгожаны. Выхавальнік сярэдняй групы № 2 Заяц Вольга Мікалаеўна цікава і займальна пашырала слоўнікавы запас дзяцей у рухома-дыдактычных гульнях: “Ручаёк”, “Ліса і куры”, “Пазнай сябра” і ін. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спрыту, кемлівасці, ўяўленні і мысленні. Дзень прайшой пазнавальна і весела.

Беларускія народным гульні зяўляюцца не толькі сродкам развіцця мовы, але і ў спалучэнні з фальклорам — сродкам далучэння дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры.