Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.03.2018

“Беларусь – мая Радзіма”

Першага сакавіка ў дзіцячым садку №2 г.Ганцавічы прайшоў прагляд занятку ў спецыяльнай групе на тэму “Беларусь – мая Радзіма”. Выхавальнік Гардзей Людміла Іосіфаўна запрасіла дзяцей у азнаямляльнае падарожжа. Дзеці чыталі вершы на беларускай мове, разглядалі карту Беларусі, увасаблялі на што пахожы граніцы краіны, замацавалі веды аб дзяржаўных сімвалах: гімн, герб і сцяг. Таксама людміла Іосіфаўна звярнула ўвагу малых і пазнаёміла іх з “нацыянальнымі сімваламі”: зубар, бусел, лён, васілёк.

Асноўнымі мэтамі працы выхавальніка стаў намер фарміраваць у дзяцей патрыятызм, нацыянальную свядомасць, замацаваць паняцці Радзімы і малой Радзімы, даць веды аб геаграфічным месцазнаходжанні Беларусі, далучаць да нацыянальных каштоўнасцей, культурных традыцый народа, замацоўваць уяўленні аб дзяржаўных сімвалах Беларусі.

Рэалізаваць пастаўленыя задачы дапамагло выкарыстанне наступных метадаў і прыёмаў: праблемныя пытанні, метад аналізу і сінтэзу ад малога да вялікага, гульня, рацыянальна падабраны дэманстрацыйны матэрыял, асобосна-арыентаваны метад, апора на ўласныя веды выхаванцаў.

Загадчык,

Валасюк М.С.