Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.03.2018

Гучыць беларуская мова ў дзіцячым садзе

Мова продкаў нашых і нашчадкаў,

Шэпт дуравы і пчаліны звон,

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзен. 

Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, павінен умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

15 сакавіка 2018 года ў ДУА “Яслі-сад №5 г.Ганцавічы” прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны роднай мове, фальклору і гісторыі роднаго краю.

Усе мерапрыемствы былі напраўлены на садзеянне папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіццю пазнавальнай актыўнасці да роднай мовы і маўленню ў розных відах дзейнасці, выхоўваць любоў да роднай мовы.

Пры дапамозе беларускіх персанажаў выхавацелі на працягу дня стваралі вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. У малодшай групе перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам; у старшай групе беларуская мова гучала ў гульнях.

Такім чынам, дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Прывіццё любові да сваёй малой Радзімы, таго найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць родную мову, культурную спадчыну свайго народа, гераічнае мінулае сваёй краіны, бо гэта нашы карані, нашы вытокі.

С.А.Амірава,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы