Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.05.2018

Падарожжа ў мінулае нашых продкаў

Немагчыма ўявіць сабе культурнага і высокаадукаванага сучаснага чалавека, які б не знаў гісторыі сваёй Радзімы, не быў знаёмы з  паходжаннем сучасных беларусаў і не мог размаўляць на мове свайго народа.

У дзіцячым садку ДУА «Яслі-сад №16 в.Чудзін» педагагічны працэс праводзіцца на беларускай мове. Але для далучэння дзяцей дашкольнага  ўзросту да роднай мовы, культурнай спадчыны беларускага народа, выхавання пачуцця любові да роднага краю і гонару за яго ў нашым дзіцячым садзе быў створаны этнаграфічны куток  "Беларуская хатка".

4 мая выхавацель Хандрыка Вольга Міхайлаўна правяла для дзяцей старэйшай групы занятак "О край родны, край палескі!". У ходзе занятку дзеці ўзбагацілі свае веды пра сваю краіну Беларусь, яе жыхарах праз абрады, прыказкі, прымаўкі і гульні. Дзеці пабывалі ў гасцях у бабулі Ганны ў "Беларускай хатцы", дзе пазнаёміліся з побытам нашых продкаў.