Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.04.2012

"Дети солнца"

У пионерской дружины "Радуга" Раздяловичской средней школы есть много давних традиций: сборы, фестивали, конкурсы, акции...

             На сёняшні дзень дзейнасцю БРПА ў Раздзялавіцкай сярэдняй школе ахоплены 100 % акцябрат і піянераў, якія імкнуцца не толькі зберагчы лепшыя традыцыі арганізацыі, але дадаць нешта сваё. Адным з любімых мерапрыемстваў у дзяцей з’яўляецца конкурс піянерскіх агітбрыгад.

У гэтым годзе ім вельмі пашчасціла: атрымаўшы перамогу на раённым конкурсе, нашы піянеры трапілі на абласны конкурс у горад Брэст. Да гэтага дня рыхтаваліся ўсёй школай: хто маляваў дэкарацыі, хто шыў касцюмы, хто рэдагаваў сцэнарый, а “Дзеці Сонца” па некалькі гадзін праводзілі на рэпетыцыях.

Нарэшце настаў конкурсны дзень і наша агітбрыгада адправілася ў Брэст. Хвалявання хапіла не толькі тым, хто выступаў на сцэне, але і тым, хто ў гэты дзень застаўся ў роднай вёсцы, таму што ўсе вучні, бацькі і настаўнікі жадалі нашай агітбрыгадзе паспяховага выступлення. 

 

   

Патрэбна адзначыць, што нашы “Дзеці Сонца” запалілі агеньчык бадзёрасці ва ўсіх прысутных. На жаль, пераможцаў магло быць толькі тры, а каманд-удзельнікаў было дваццаць, таму прызавых месцаў на ўсіх не хапіла. Але ж на тое наша агітбрыгада і завецца “Дзеці Сонца”, каб знаходзіць ва ўсім радасць і дзяліцца ёю з тымі, хто побач.

Дамоў рабяты вярнуліся ўражаныя знаёмствам з новымі сябрамі і з вялікімі планамі на будучае.

 

 

А напярэдадні свята светлай Пасхі вучні Раздзялавіцкай СШ сустрэліся з айцом Сергіем. Пад час размовы рабяты даведаліся пра значэнне і традыцыі свята, паразважалі над праблемай духоўнага стану сучаснай моладзі. Пра зацікаўленнасць сустрэчай сведчылі шматлікія пытанні, якія задавалі вучні і настаўнікі. На жаль, у аграгарадку Раздзялавічы няма праваслаўнай царквы, таму нямногія дзеці наведваюць васкрэсную школу і прысутнічаюць на службах у храме.

 

 

Айцец Сергій выразіў спадзяванне на далейшае актыўнае супрацоўніцтва са школай, што, безумоўна, паспрыяе не толькі маральнаму выхаванню вучняў, але і іх духоўнаму развіццю.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Раздзялавіцкай сярэдняй школы

Рылка Аксана Вячаславаўна