Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.05.2018

Родная мова, цудоўная мова

Развіццё маўлення дзіцяці, авалоданне багаццем роднай мовы, літаратуры, мастацтва – асноўны элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці дашкольніка, далучэнне яго да вытокаў нацыянальнай культуры. Таму асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі педагагічны калектыў ДУА “Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа” надае развіццю іх беларускага маўлення, умення перадаваць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

24 мая 2018 года ў нашай установе, у рамках беларускамоўнага дня, праведзены цікавыя заняткі на тэму “Цудоўная краіна-Гукарыя”, “Падарожжа ў этнаграфічны куток”. Запамінальнай стала хвілінка паэзіі “Родныя вобразы ў паэтычным слове”, дзе дзеці з задавальненнем чыталі вершы В.Віткі “Коця і Каця”, Я.Коласа “Раніца вясною”, А.Вольскага “Дзеці”, Т. Кляшторнай “Паўцякалі цацкі”. На працягу дня арганізоўваліся беларускія народныя гульні “Шэры кот”, “Грушка”, “Міхасік”, “Чароўнае крэсла” і іншыя.

Для бацькоў у рубрыцы “Чытаем разам” для чытання дзецям дома прапанаваны беларускія народныя казкі “Муха-пяюха” (для дзяцей 3-4 гады), “Каток – залаты лабок” (для дзяцей 4-5 гадоў), “Лісіца-хітрыца” (для дзяцей 5-6 гадоў).

Ва ўстанове напрацаваны метадычныя матэрыялы па наступных напрамках: “Мая краіна – Беларусь”, “Прырода Беларусі”, “Вусная народная творчасць”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Каляндарна-абрадавыя святы”. Напрацоўкі ўкараняюцца педагагічнымі работнікамі ў сумеснай дзейнасці з дзецьмі, што спрыяе вывучаць беларускую мову, прыгожа гаварыць на роднай мове і разумець светапогляд свайго народа.

На працягу дня калектыў таксама імкнуўся размаўляць толькі на роднай мове і атрымлівалася ва ўсіх вельмі цудоўна!

В.М. Рэбкавец,

намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці