Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.05.2012

Святкаванне

Ёсць даты, якія аб’ядноўваюць нацыю, выражаюць дух народа, сімвалізуюць яго славутае мінулае, сучаснае і будучыню. Да іх ліку, несумненна, адносіцца і Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, які згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаецца ў другую нядзелю мая.

Ёсць даты, якія аб’ядноўваюць нацыю, выражаюць дух народа, сімвалізуюць яго славутае мінулае, сучаснае і будучыню. Да іх ліку, несумненна, адносіцца і Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, які згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначаецца ў другую нядзелю мая.

На гарадской плошчы 13 мая сабраліся члены райвыканкама, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі грамадскасці, навучэнцы ўстаноў адукацыі, творчыя калектывы горада.

 Дзень Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь – свята свабоды, грамадзянскага міру і добрай згоды людзей на аснове закона і справядлівасці, сімвал нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за цяперашні час і будучае нашай Радзімы.

Свята дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь аб’ядноўвае ўсіх патрыётаў Айчыны, хто ўшаноўвае дзяржаўную гісторыю, шматнацыянальную культуру, векавыя традыцыі, верыць у дастойную будучыню дзяржавы.

Герб і сцяг з’яўляюцца сімваламі дзяржавы, яны адлюстроўваюць усю самабытнасць, культуру, традыцыі нашага народа, яго адданасць прынцыпам свабоды, адкрытасці, справядлівасці, пранесеныя праз стагоддзі.

Сцяг – сімвал славы многіх пакаленняў беларусаў, ён звязвае адзінай повяззю працоўныя подзвігі і баявыя перамогі, навуковыя адкрыцці, культурныя і спартыўныя дасягненні.

Сёння пад дзяржаўным сцягам жыве і развіваецца новая Беларусь, якую мы з вамі любім, будуем, у якой будуць жыць нашы дзеці і ўнукі.

Чырвоны колер Дзяржаўнага сцяга сімвалізуе колер знамёнаў Чырвонай Арміі і беларускіх партызанскіх брыгадаў, зялёны – надзею і вясну адраджэння.

Беларускі арнамент адлюстроўвае старажытную культуру і духоўнае багацце нашага народа.

Прыемна, што з кожным годам на нашых вуліцах становіцца ўсё больш і больш маладых людзей, якія ўпрыгожваюць сябе нацыянальнай сімволікай. Нават спартыўныя балельшчыкі ў апошні час нярэдка ўхутваюць свае плечы не ў знамёны сваёй любімай каманды, а ў наш дзяржаўны сцяг.

Гэта гаворыць аб тым, што сцяг і герб сімвалізуюць не толькі дзяржаўную ўладу, але і ўзвышаюць патрыятычныя пачуцці маладых!

Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што герб і сцяг сталі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыіі і каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў.

Свята дзяржаўных сімвалаў аб’яднала ўсе пакаленні грамадзян і дае магчымасць кожнаму з нас з асаблівым пачуццём гонару і адказнасці ўсвядоміць сваю прыналежнасць да роднай Беларусі.

Галоўныя дзяржаўныя сімвалы нашай краіны прызываюць грамадзян да самаадданага служэння Радзіме, ахове яе незалежнасці і суверэнітэта, згуртаванню і яднанню нацыі, стварэнню квітнеючай Беларусі. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і свята ўшаноўваем сімвалы нашай Дзяржавы.

       Мы любім цябе, Беларусь! (Глядзець фота)