Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.09.2018

Гучыць беларуская мова ў дзіцячым садзе

“Гучыць беларуская мова ў дзіцячым садзе” - пад такім дэвізам 27 верасня прайшоў Дзень беларускага маўлення ў нашым дзіцячым садку.

У межах беларускамоўнага дня педагогі падрыхтавалі для выхаванцаў шэраг размоў, гутарак, гульняў на беларускай мове. Выхавальнік Гардзей Людміла Іосіфаўна распрацавала гульню-падарожжа “Па родным прасторы”, удзел у якой з задавальненнем прынялі выхаванцы спецыяльнай групы.

Выхавальнікі другой малодшай групы Грэбень Ірына Міхайлаўна, разнаўзроставай групы Перагуд Наталля Аляксандраўна, інтэгрыраваннай групы Мелехавец Валянціна Мікалаеўна правялі з дзецьмі такія размовы-гутаркі, як: “Садавіна”, “Праца дарослых ў сельскай мясцовасці”, “Саламяная цацка”.

Самыя маленькія выхаванцы першай малодшай групы слухалі беларускую народную казку “Курачка-раба”, якую ім зачытаў выхавацель Гардзей Таццяна Сяргеяўна. А выхаванцы старэйшай групы з выхавацелем Савеня Валянцінай Паўлаўнай разглядалі беларускае адзенне і гліняны посуд, гулялі ў гульню “Ручнічок”.

Мерапрыемствы мелі мэту папулярызаваць і пашыраць сферу выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнавальную актыўнасць і любоў да роднай мовы. З дапамогай беларускіх персанажаў выхавальнікі стваралі камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове.

Правядзенне дзён беларускага маўлення дае магчымасць нагадаць, што мы - беларусы, а наша родная мова - беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас ўсё жыццё.

Святлана Генрыхаўна Жук,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы”