Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.10.2018

Сцяжынкамі Якуба Коласа

Сцяжынкамі Якуба Коласа прапанавалі прайсці намеснікам дырэктароў па выхаваўчай рабоце аўтары аднайменнага турыстычнага маршрута.з ДУА “Люсінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Якуба Коласа”. У склад творчай групы па распрацоўцы маршрута ўвайшлі як настаўнікі, так і вучні, якія загарэліся ідэяй захавання памяці пра годы жыцця знакамітага пісьменніка ў весцы Люсіна праз турыстычна-экскурсійную дзейнасць.

Вераснёўскі пахмурны дзянёк, водар восеньскага лесу, сцяжына да Дубаўскога возера… Гучыць мілагучнае беларускае слова… І ўяўленне малюе постаць беларускага пясняра, які ў задуменні глядзіць у нерухомае люстэрка вады.

“Цягнік бег на Палессе. Дарога была няблізкая, але спаць не хацелася. Малады настаўнік глядзеў у акно, бачыў то поле, то лес, то рачулку, а потым усё гэта злілося ў адну паласу, затуманеную роздумам. Думкі ляцелі паперадзе паравоза, не затрымліваліся на кароткіх прыпынках…”

Вось і сучасны аграгарадок Люсіна, мабыць, не пазнаў бы цяпер Колас невялічкую палескую вёску… А памяць пра народнага песняра жыве тут у кожным куточку. Цэнтральная вуліца і школа носяць яго імя, лёгка ўгадваюцца назвы з вядомага твора на крамах, на месцы першай школы ўстаноўлены памятны знак, а вось і Яшукова гара, легенда аб паходжанні якой ўспамінаецца на старонках аповесці “У палескай глушы”.

Апошні прыпынак турыстычнага маршрута – школьны літаратурна-этнаграфічны музей, у якім сабраны звесткі пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. Разам з юнымі экскурсаводамі перагортваем старонкі жыцця пісьменніка і разважаем аб значнасці яго асобы ў грамадскай і культурнай гісторыі краіны.

Маршрут завяршаецца, але памяць пра Якуба Коласа застаецца ў нашых сэрцах.

А.В. Рылка,

галоўны спецыяліст

аддзела па адукацыі