Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.10.2018

Беларускія народныя гульні ў дзіцячым садзе

4 кастрычніка 2018 у межах беларускамоўнага дня ў яслях-садку №4 г.Ганцавічы прайшоў тэматычны дзень «Беларускія народныя гульні».

Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем спаборнічалі ў спрыту, кемлівасці, ўяўленні і мысленні. Рухомыя гульні выхавальнікі праводзілі ў групе, а таксама на паветры. Дзень прайшоў весела. Палюбіліся малятам гульні: «Ручаёк», «Гарачая бульба», «Сонейка і дожджык», «Гарлачык», «Пярсцёнак», «Сляпец» і інш.

Навучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту беларускім народным гульням з'яўляецца не толькі сродкам фізічнага выхавання, але і ў спалучэнні з фальклорам далучае дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры.