Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.10.2018

ЗАНЯТАК У СТАРЭЙШАЙ ГРУПЕ ПА РАЗВІЦЦЮ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ "НАША СЯМ᾿Я"

Родная мова - гэта першая крыніца,

праз якую мы пазнаём жыццё

і акаляючы нас свет.

                                         Я.Колас

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. 

Арганiзацыю адукацыйнага працэсу на беларускай мове ажыццяўляем у трох накірунках:  

- работа з дзецьмi;

- работа з бацькамi;

- работа з выхавальнiкамi.

Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных напрамках:

- развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;  

-заняткi па развіццi беларускага маўлення;

-самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.

У нашай дашкольнай установе чацвер — беларускамоўны дзень. Менавіта ў гэты дзень праводзяцца заняткі па развіцці беларускага маўлення з дзецьмі сярэдняга і старэйшага ўзросту, пашыраюцца іх веды аб беларускіх традыцыях, нацыянальнай культуры.

11 кастрычніка 2018 года ў старэйшай группе нашага дзіцячага садка (выхавальнік Юрава Наталля Яўгенаўна) прайшоў занятак на тэму "Наша сям᾿я". Мэта гэтага занятка: пашырыць веды пра роль членаў сям᾿і, пабуджаць называць іх па беларуску, узбагачыць слоўнік дзяцей беларускімі словамі.

Дзіўная ў мяне сям'я, 
У сям'і маёй – сем Я. 
Раніцай гукну сваю 
Гаманлівую сям'ю.