30 кастрычніка на базе ДУА «Дзянiскавiцкi яслi-сад - сярэдняя школа», адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага абъяднання выхавальнiкаў дашкольнай адукацыi, якiя працуюць у рознаўзроставых групах «Народная спадчына дзецям».
Мэтай семiнара стала стварэнне сiстэмы жыццядзейнасцi для ўсебаковага развiцця асобы дзiцяцi, бацькоў і педагагiчных работнiкаў дашкольнай установы, абапiраючыся на асаблiвасцi традыцый рэгiёна і айчыннай культуры.
Карпеня Таццяна Вiтальеўна, выхавальнiк «Дзянiскавiцкай ясляў-сада-сярэдняй школы» правяла занятак на тэму «Краiна казак i прыгод», на якiм далучала дзяцей да вуснай народнай творчасцi. На сваiм занятку, яна выкарыстоўвала сучасныя адукацыйныя тэхналогii.
Дзецi з задавальненнем слухалi i выконвалi ўсе заданнi. Не гледзячы на тое, што Таццяна Вiтальеўна малады спецыялiст, ёй уласцiвы высокая выканаўчая дысцыплiна, працавiтасць, патрабавальнасць у адносiнах да сябе, добразычлiвасць, што дазволiла ёй рэалiзаваць усе пастаўленыя задачы метадычнага аб'яднання.
Белавус Галiна Iванауна, выхавальнiк ДУА «Яслi-сад №11 в.Раздзялавiчы», расказала з вопыту работы аб тым, якiя яны ствараюць умовы для выкарыстання фальклору на занятках па развiццю беларускага маўлення і культуры маўленчых зносiн, выхоўваюць маральна-патрыятычны патэнцыял дашкольнiкаў.
Зялёнка Юлiя Аляксандраўна, выхавальнiк ДУА «Яслi-сад №12 в.Кукава», прэзентавала даклад на тэму «Фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцiў дзяцей дашкольнага ўзросту ў постiндустрыяльным грамадстве. Яна расказала, што у дзiцячым садзе знаёмства з культурай беларускага народа пачынаецца з малых фальклорных формаў. I менавiта з малодшага ўзросту, слухаючы казкi, легенды і пацешкi, дзецi пачынаюць пазнаваць пражыцце і побыт, звычаi нашага народа.
Удзельнiкi семiнара выказалi падзяку за арганiзацыю i правядзенне мерапрыемства калектыву ДУА «Дзянiскавiцкi яслi-сад - сярэдняя школа».
Наталля Аляксандраўна Перагуд,
кіраўнік метадычнага аб'яднання


