Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.11.2018

"Ад захаплення - да педагагічнай прафесіі"

У працэсе станаўлення асобы чалавек фарміруецца пад уздзеяннем мноства фактараў, сярод якіх цяжка абазначыць якісьці адзіны, як рашаючы: гэта і непасрэдны жыццёвы, маральны і культурны ўклад, які стварае асобу ў дзяцінстве і юнацтве; гэта і людское асяроддзе, і культурны пласт грамадства, у якім ён апынуўся будучы свядомым; гэта і сам уклад асобы будучага творцы.        

"Ад захаплення - да педагагічнай прафесіі" так называлася змена ў нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня", удзельнікамі якой сталі і мы, навучэнцы профільнай педагагічнай групы дзясятага класа ДУА "Раздзялавіцкая сярэдняя школа". Змена доўжылася з чацвёртага па дваццаць чацвёртага кастрычніка.

Папулярызацыя педагагічнай прафесіі - адно са значных кірункаў дзейнасці "Зубраняці" для паляпшэння паважлівага стаўлення да прафесіі, садзейнічання адказнаму яе выбару школьнікамі, псіхалагічнай падрыхтоўкі да цяжкасцей прафесіі зацікаўленых у ёй дзяцей. Усвядомлены выбар любой прафесіі, заснаваны на шырокім спектры ведаў пра яе, яе станоўчаму боку і магчымых цяжкасцях, аналізе асабістых здольнасцей і магчымасцей - гэта гарант падрыхтоўкі будучага кваліфікаванага спецыяліста.          

Мы любаваліся нарачанскай прыродай, прыгажосцю тэрыторыі і самім цэнтрам. Потым зразумелі, што за прыгожай назвай - велізарная праца і - галоўнае - усвядомлены выбар педагагічнага шляху выхаванцамі НДЦ "Зубраня". Адкрыццё змены "Ад захаплення - да педагагічнай прафесіі" сімвалічна адбылося ў Дзень настаўніка.

Для нас было цікавым, што НДЦ супрацоўнічае з вядучай педагагічнай вышэйшай навучальнай установай нашай краіны - Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя М.Танка. Вельмі цікавая і змястоўная сустрэча адбылася з рэктарам універсітэта Аляксандрам Іванавічам Жуком. Мы пабывалі на экскурсіі ва ўніверсітэце, сустрэліся са студэнтамі, цікава было пачуць, што шэраг студэнтаў універсітэта штогод папаўняюць "выпускнікі" "Зубраняці".

Нацыянальны дзіцячы цэнтр - сапраўдная краіна дзяцінства. Як у любой краіны, тут ёсць свае законы і традыцыі. Мы, як і кожны, хто прыехаў у цэнтр, сталі паўнапраўнымі жыхарамі краіны дзяцінства "Зубраня", выконвалі ўсе яе законы і традыцыі, прымалі запаведзі і выконвалі правілы.

Мы сталі ўдзельнікамі розных мерапрыемстваў. У канцы адпачынку мы пісалі наказ дзецям наступнай змены, расказалі пра дні, праведзеныя ў цэнтры, пра змену, пра сваю любоў да "Зубраняці".

Вельмі цікава прайшлі мерапрыемствы "Прымер прафесію на сябе", "Матуля любімая мая". 

Хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць арганізатару паездкі вядучаму спецыялісту аддзела па адукацыі райвыканкама Аксане Вячаславаўне Рылка. Дзякуючы ёй, мы прынялі актыўны ўдзел не толькі ў мерапрыемствах змены, але і вызначылі свой прафесійны кірунак. У выбары дакладнага "вектару на будучыню" нам дапаможа распрацаваны адукацыйны кампанент "Акадэмія "Прафнавігатар", праца рэсурснага цэнтра, адукацыйныя экскурсіі і сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій.

Света Валуевич, вучаніца 10 класа

ДУА “Раздзялавіцкая СШ”