Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.11.2018

У госці да казкі

Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.

Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях. Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяроддзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць  мэтанакіраванае навучанне дзяцей  беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці. Такім чынам, у практыку работы нашай дашкольнай установы па чацвяргах уведзены беларускамоўны дзень. Менавіта ў гэты дзень праводзяцца заняткі па развіцці беларускага маўлення з дзецьмі сярэдняга і старэйшага ўзросту.

22 лістапада 2018 года ў сярэдняй групе нашага дзіцячага садка (выхавальнік Мілеўская Ала Iванаўна) прайшоў занятак на тэму "Курачка Рабка". Менавіта праз казку ў дзяцей фарміруецца любоў да роднай мовы, развіваецца эмацыянальная чуласць на мастацкі вобраз, слухавая ўвага, а таксама фарміруецца ўменне правільна вымаўляць гукі ў беларускіх словах.

Раскажы мне, бабуля, казку,
Што ў маленстве калісьці казала.
I крані спагадай і ласкай,
Што ў жыцці часам так не хапае.

А.I.Ладыга,

намеснік загадчыка

ДУА «Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы»