Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.11.2018

"Мая краіна учора, сёння, заўтра…"

29 лістапада ў дзіцячым садку №7 прайшоў беларускамоўны тэматычны дзень пад назвай "Мая краіна  учора, сёння, заўтра…"  

На працягу дня выхаванцы разам з педагогамі падарожнічалі ў мінулае сваёй Разімы. Пры гэтым яны мелі магчымасць пазнаёміцца з бытам, абрадамі і традыцыямі нашых продкаў. На спецыяльных пазнавальных занятках выхаванцы знаёміліся з сучаснай культурай і славутымі месцамі Рэспублікі Беларусь. Таксама ў дзяцей была магчымасць памарыць аб будучым сваёй краіны, выказаць думкі наконт таго, як яны могуць зрабіць яе яшчэ прыгажэйшай і мацнейшай.

Цэлы дзень у садку гучала прыгожая беларуская мова. Нашы выкаванцы слухалі песні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, гулялі ў беларускія гульні. Выставы дзіцячых работ папоўніліся маляўнічымі аплікацыямі, яркімі малюнкамі і калажамі.

Педагагічная дзейнасць падчас разнастайных мерапрыемстваў была пабудавана такім чынам, што кожны выхаванец змог адчуць сябе маленькай часцінкай сваёй вялікай Радзіны.