Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.12.2018

Вёска, вёсачка мая

Малая радзіма мая,

На карце краіны – радзімка.

Там кожная сцежка - свая,

Там хораша ўлетку і ўзімку. 

Родны край, любы куточак, святая зямля дзядоў і прадзедаў. Яна – перад табой, з табою. Гэта і вішанька, што здзівіла хараством першага цвіцення, і рэчка, што пяшчотка лашчыць цябе сваімі хвалямі, і лес, што сустракае дружалюбным пошумам, і тая сцежка, па якой ты ідзеш. Як не любіць усё гэта, такое блізкае і роднае!?

6 снежня ў ДУА “Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень, прысвечаны Году малой радзімы “Вёска, вёсачка мая”. Дзеці разам з лялькай Васілінкай даведаліся, адкуль пайшла назва вёскі Любашава, а затым адправіліся ў завочная падарожжа па вёсцы. У час падарожжа дзеці завіталі ў бібліятэку, на пошту, у краму, машынна-трактарны парк. Выхавацель пазнаёміў дзяцей з сельскагаспадарчай тэхнікай, з вясковымі прафессіямі, а таксама з агароднінай і збожжавымі культурамі якія растуць на палях ААА “Любашава”.

У госці да дзяцей прыйшоў хлопчык Несцерка, які падрыхтаваў цікавыя пытанні, заданні і загадкі пра родны край, а таксама пагуляў у гульню “Адгадай казку”. З вялікім задавальненнем дзеці выконвалі заданне “Будзь уважлівы”, дзе патрэбна было назваць якая мясцінка ці будынак роднага краю адлюстраваны на малюнку.

Пасля занятку дзеці рознаўзроставай групы адправіліся на экскурсію па роднай вёсцы Любашава, наведалі ферму ў в.Сукач і завіталі на Ганцавіцкую навукова-эксперыментальную базу Журавінка” ЦБС. 

С.І.Рылка, дырэктар

ДУА “Любашаўскі я/с-ПШ”