Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.12.2018

Гучыць беларуская мова ў дзіцячым садзе

Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым частавалі гасцей, якіх прытрымліваліся звычаяў і традыцый.

20 снежня, у рамках правядзення беларускамоўнаго дня ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №2 г.Ганцавічы” выхавальнікі старэйшай групы разам з выхавацелем Савеня Кацярынай Мікалаеўнай пабывалі ў краязнаўчым пакоі “Хата з матчынай душою”, які знаходзіцца ў дзіцячай бібліятэцы.

Бібліятэкар, Макатрэвіч Алена Канстанцінаўна, пазнаёміла дзяцей з побытам беларускага народу, з цікавымі самабытнымі рэчамі жыхароў нашай мясцовасці: збанамі для захоўвання прадуктаў, чыгункамі для прыгатавання ежы, калаўротам, прасам і іншымі сельскагаспадарчымі прыладамі працы.

Знаёмства дзяцей з краязнаўчым пакоем дало магчымасць далучыць дзяцей да традыцый і абрадаў беларускага народа, выхаваць любоў да роднай мовы, Айчыны.

С.Г. Жук, 

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці