Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.12.2018

Беларускамоўны дзень у дашкольнай установе

27 снежня 2018 года ў ДУА “Яслі-сад №4 г.Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень, які быў прысвечаны творам пісьменніка Аляксея Галаскока, члена Беларускага саюза пісьменнікаў.

Выхаванцы старэйшай і сярэдняй групы с задавальненнем адгадвалі загадкі з кнігі “Гаманлівы ручаёк” пра жывёл і расліны родных мясцін, а таксама слухалі і вялі гаворку па казцы “Суд над сарокай” з кнігі “Асенняя бліскавіца”.

Творы мясцовага пісьменніка Аляксея Галаскока для дзяцей шчырыя і пранікнёныя, напісаныя на сакавітай роднай мове. Чытанне гэтых цікавых твораў фарміруе ў дашкольнікаў жаданне валодаць ёю.