Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.01.2019

Гучыць матчына мова…

24 студзеня ў ДУА “Любашаўскі я/с – ПШ” прайшоў беларускамоўны дзень, які садзейнічаў фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы. Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць творы беларускіх пісьменнікаў.

У гэты дзень дзеці адправіліся ў завочнае падарожжа па творах нашага земляка пісьменніка В.Гардзея.

Дзеці адгадвалі загадкі пра жывёл, чыталі на памяць вершы В.Гардзея “У зімовым лесе”, “Бабёр”, “Хітры ліс”, “Мядзведзева лапа”, “Даўгавухі зайчык”. З вялікім жаданнем удзельнічалі ў інсцэніроўцы казкі “Лясная трывога”. Выхавацель Ненадавец Т.І. падрыхтавала выставу кніг В.Гардзея.

Кожнае дзіця атрымала магчымасць дакрануцца да багацця роднай мовы, папоўніць свой слоўнікавы запас, а яшчэ беражліва і з любоўю адносіцца да прыроды роднага краю.