Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.02.2019

Заседание творческой группы учреждений дошкольного образования

30 студзеня на базе ДУА “Яслі–сад №11 в.Раздзялавічы” адбылося метадычнае аб'яднанне творчай групы выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі Ганцавіцкага раёна пад кіраўніцтвам метадыста ДВМУ “Ганцавіцкі РВМК” Маляўка Таццяны Леанідаўны і кіраўніка метадычнага аб’яднання Багровай Святланы Іванаўны.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Рабцэвіч Святлана Аляксандраўна з дзецьмі рознаўзроставай малодшай групы паказала інтэгрыраваны занятак па развіццю творчых здольнасцей сродкамі выяўленчай дзейнасці «Хвосцік для пеўніка». У госці да дзяцей прыходзіў пеўнік са сваёй праблемай – ён згубіў свой хвосцік. Для рашэння гэтай “праблемы” з дзецьмі былі праведзены наступныя гульні: «Чаго не хапае?» «Выкладзі дарожку», «Праменьчык для сонейка», «Пабудуй масток», падчас якіх дзеці замацоўвалі форму, коляр, велічыню, працавалі з разразнымі карткамі і складалі картынку «Птушыны двор», чым дапамаглі пеўнічку знайсці сваіх згубленых сяброў, расказывалі вершы пра хатніх птушак. Затым дзеці займаліся аплікацыяй «Наляпіце пеўнічку хвосцік». Падчас правядзення занятку выхавальнікам шырока выкарыстоўваліся здароў’езберагаючыя техналогіі, ўлічваліся ўзроставыя асаблівасці дзяцей, падтрымліваўся інтарэс да занятку. Напрыканцы, дзеці падарылі пеўніку танец «Рознакаляровыя колцы», за што пеўнік пачаставаў дзяцей прысмакамі.

Падчас правядзення занятку выхавальнікам шырока выкарыстоўваліся здароў’езберагаючыя техналогіі, ўлічваліся ўзроставыя асаблівасці дзяцей, падтрымліваўся інтарэс.

Затым гасцям была прапанавана экскурсія па ўстанове, дзе прысутныя пазнаёміліся з прадметна-развіваючым асяроддзем установы.

Выхавальнік Рабцэвіч Святлана Аляксандраўна правяла самааналіз занятку, а удзельнікі творчай группы - прааналізавалі праведзенае мерапрыемства.

Прадоўжылася пасяджэнне выступленнем з вопыту работы выхавальніка дашкольнай адукацыі Навумік В.В.ясляў-сада №1 г. Ганцавічы на тэму: «Развіццё выяўленчай творчасці дашкольнікаў на інтэгрыраваных занятках».

Удзельнікі творчай группы распрацавалі дыдактычныя гульнямі па развіцці ў дашкольнікаў творчых здольнасцяў сродкамі выяўленчай дзейнасці, якія яны выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці.

Кіраўніком метадычнага аб’яднання Багровай Святланы Іванаўны быў падведзены вынікі мерапрыемства.

Ж.І.Рабцэвіч, загадчык

ДУА “Яслі-сад №11 в.Раздзялавічы”