Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2019

Міжнародны дзень роднай мовы

Вы паслухайце родную мову: 
Жаўруковаю песняй звініць… 
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!

Сiмвалiчна, што Мiжнародны дзень роднай мовы супаў з беларускамоўным днём у дзiцячых садках Ганцавіцкага раёна. У гэтыя дні, пачынаючы з прыёму дзяцей і заканчваючы працоўны дзень, усе работнікі размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове. Выключэнне складае спецыяльна-арганізаваная дзейнасць, падчас якой маляняты засвойваюць матэматычныя тэрміны, назвы прыёмаў лепкі, малявання, аплікацыі і мн. іншае. Адначасова вядзецца праца з сем’ямі выхаванцаў. Бацькам прапануецц таксама у гэты дзець вітацца і размаўляць з дзецьмі дома на роднай мове. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічыцца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забылася. На жаль, на беларускіх вуліцах ўсё радзей можна пачуць беларускую мову, але яна робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.

Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляцьдарослым і выхаванцам. У гэтым зацікаўлены ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу ДУА “Яслі-сад №5 г.Ганцавічы”. 

21 лютага выхавальнiк  Еўдакова К.А. правяла занятак "Ветлiвія словы", таксама працягвала знаемства дзяцей з формамi ветлiвых зваротаў і iх ужываннем. 

«Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» —
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.
Ветлівымі словамі
Трэба даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

 

Дoбpa, кaлi ты змaлкy

Мoжaш вiтaць людзeй.

Рaнiцaй: – Дoбpaгapaнкy!

І aпaўдня: – Дoбpы дзeнь!

Увeчapы пpы cycтpэчы

Знaёмым cкaзaць: – Дoбpы вeчap!

І coннaмycoнeйкy нaнaч,

І ўciм дoбpым людзям: – Дaбpaнaч!

А.I. Ладыга, намеснiк загадчыка па АД

ДУА «Яслi-сад № 5 г. Ганцавiчы»