Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.03.2019

Этнакультурнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей - адна з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту.

14 сакавіка 2019 года ў ДУА “Любашаўскі ялі-сад – пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень. У гэты дзень выхаванцы рознаўзроставай групы наведалі Дом рамёстваў г. Ганцавічы.

Спачатку экскурсавод расказаў пра быт беларусаў. Дзецей зацікавіла гісторыя, як з лёну атрымліваюцца ніткі, а з льняных нітак - тканіна. Дзеці пазнаёміліся в рознамі відамі ручнікоў, іх назначэннем. Асаблівая ўвага   была звернута на народны строй, які адлюстроўвае традыцыі жыцця і этыкет беларусаў.

Выхаванцы змаглі далучыцца да мінулага. Рабяты назіралі за працай   на ткацкіх станках і вялікім майстэрствам ткацтва ручнікоў, посцілак, паясоў. З вялікім жаданнем дзеці самі паспрабавалі   ткаць хатні ручнік. Пазнаёміліся з таямніцамі роспісу дывана і пад кіраўніцтвам майстра самастойна распісвалі цудоўны дыван фарбамі.

Народнае мастацтва адлюстроўвае самабытнасць жыцця народа. Дзеці даведаліся пра таленавітых майстроў Ганцаўшчыны і пазнаёміліся з вырабамі, выкананымі ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод іх вышыўка традыцыйных арнаментаў, ганчарства, разьба па дрэве, саломапляценне, жывапіс, выраб традыцыйнай лялькі і шмат чаго іншага.

Важнае месца ў этнакультурным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту займае сустрэча з казкай. Выхаванцы з цікавасцю назіралі за незвычайнымі падзеямі і героямі казкі “Каток – залаты лабок” тэатра “Батлейка”.

У час экскурсіі дзеці пазнаёміліся з цудоўным светам мастацкіх вобразаў, беларускім бытам, далучыліся да народных традыцый, змаглі дакрануцца да гістарычнай памяці народа. 

Г.М.Бруй,

намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці