Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.04.2019

Сустрэча дашкольнікаў з пісьменнікам Анатолем Крэйдзічам

4 красавіка 2019 года ў ДУА “Яслі-сад №4 г.Ганцавічы” прайшоў вельмі цікавы беларускамоўны дзень. Паважаным госцем дашкольнай установы стаў пісьменнік Анатоль Крэйдзіч, заслужаны журналіст Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”, намеснік старшыні грамадсткага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, творчы супрацоўнік Ганцавіцкай раённай газеты “Савецкае Палессе”.

У час сустрэчы адбыўся цікавы дыялог. Анатоль Мікалаевіч распавёў работнікам ясляў-сада пра свой творчы шлях. Ён пазнаёміў са “Зборнікам прозы”, у які ўвайшлі празаічныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Глушакова і Анатоля Крэйдзіча, з кнігай “Хуліган”, у якую ўвайшлі творы пісьменніка розных жанраў: аповесці, апавяданні, нататкі, мініяцюры. Шматаблічная кніга не толькі па форме, але і па падыходзе да асэнсавання рэчаіснасці, мастацкага адлюстравання сучаснасці і сучаснікаў.

Анатоль Мікалаевіч апынўся цікавым суразмоўцам. У час размовы ён пазнаёміў нас са сваёй сям’ёй, з каханай жонкай, з таленавітымі і прыгожымі дачкамі і іх сем’ямі. З захапленнем пісьменнік падзяліўся сваёй шчырай адданасццю роднай зямлі, на якой ён працуе ў свой вольны час.

У падарунак дашкольнай установе аўтар падарыў цудоўны зборнік “Параненыя мары”, у якім шмат арыгінальных апавяданняў, а таксама кароткіх мініацюр аўтара пра людзей са складанымі лёсамі. Анатоль Крэйдзіч спрабуе знайсці адказ на пытанне: для чаго жыве чалавек на гэтым белым свеце.

На прыканцы сустрэчы Анатоль Мікалаевіч пакінуў запіс у летапісе ўстановы. Мы вельмі ўдзячны за добрыя словы і пажаданні калектыву ясляў-сада. Наша сустрэча надоўга застанецца ў памяці работнікаў.

Анатоль Крэйдзіч — гэта пісьменнік, які піша дзеля таго, каб напісанае мацавала самае высокае, самае светлае, самае лепшае ў чытача…

Гарагляд Людміла Іванаўна,

загадчык ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы”