Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.04.2019

Знаёмства з працай калгасніка

Цікава і запамінальна правялі свае вясновыя канікулы выхаванцы старшай групы ясляў – сада №10 аграгарадка Хатынічы. Разам з выхавальнікам Крупеніч Святланай Уладзіміраўнай дзеці пабывалі на экскурсіі ў ААТ “Хатынічы”, пагутарылі з яго старшынёй, Міхаілам Рыгоравічам Сергіеняй. Уважліва і з вялікім задавальненнем слухалі рабяты аб тэхніцы, якая ёсць на тэрыторыі машынна - трактарнага парка, аб тым якую працу выконвае той ці іншы агрэгат, які за ёй замацаваны. Сустрэліся і пагутарылі з механізатарамі, якія працуюць на гэтай тэхніцы. Кожны з іх уносіць свой уклад у вырошчванне будучага ўраджаю. Яшчэ рабяты ўбачылі тэхніку, якая задзейнічана на доглядзе цялят, пазнаёміліся з працай цялятніцы. З задавальненнем дзеці спрабавалі пагладзіць маленькіх гадаванцаў. А колькі ў дзяцей было радасці пасля ўбачанага! Кожны з іх дзяліўся сваімі незабыўнымі ўражаннямі вяртаючыся з экскурсіі.

Спадзяюся, што такія формы працы з выхаванцамі паўплываюць на іх далейшы прафесіянальны выбар.

Крупеніч Святлана Уладзіміраўна,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Яслі-сад №10 в.Хатынічы”