Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.04.2019

Супрацоўніцтва з Ганцавіцкім ліцэем

Выбар будучага прафесійнага шляху - адзін з найбольш важных і складаных момантаў для выпускніка. Зарыентавацца ў свеце прафесій, выбраць яе з улікам запатрабаванняў на рынку працы, уласных схільнасцей і здольнасцей дапамагае выпускніку рэсурсны цэнтр прафесійнага самавызначэння, праца якога арганізавана на базе ДУА “Раздялавіцкая сярэдняя школа”. Прафесійнае самавызначэнне вучняў адбываецца праз інтэрактыўныя формы: прафесійныя пробы, прафесійныя ролевыя гульні, сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій, ток-шоў, дыскусійныя клубы, фестывалі прафесій, экскурсіі ў навучальныя ўстановы і вытворчасці.

У адзін з суботніх дзён вучні 9-ых класаў ДУА “Раздзялавіцкай сярэдняй школы” і ДУА “Хатыніцкай сярэдняй школы” у рамках Месячніка па прафарыентацыі наведалі Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Рабяты пазнаёміліся з умовамі навучання і пражывання ў ліцэі, з прафесіямі, запатрабаванымі ў нашым раёне, паспрабавалі сябе ў ролі трактарыста, экскаватаршчыка, штукатура-маляра. Асаблівую цікавасць сярод вучняў выклікала навіна аб тым, што ў будучым навучальным годзе на базе ліцэя арганізуецца навучанне па спецыяльнасці “Повар-кандытар”.

Увогуле, такія мерапрыемствы аказваюць прафесійную падтрымку школьнікам у працэсе выбару прафесіі, вучаць аналізаваць свае магчымасці і здольнасці, павышаюць матывацыю моладзі да працы.

Прафесійная падрыхтоўка заканчваецца падвядзеннем вынікаў, з якіх, як правіла, відаць, што усе вучні пасля заканчэння школы вызначаюцца з выбарам прафесіі і працягваюць навучанне для атрымання выбранай прафесіі. А школа прыкладае ўсе свае намаганні да таго, каб у будучым выпускнікі вярталіся на сваю малую Радзіму і працягвалі працу сваіх бацькоў.

Н.М. Валуевіч,

намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце