Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.04.2019

Беларускамоўны дзень у ДУА "Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы"

Шануйце мову родную!

Багатую і мілагучную!

11 красавіка ў ДУА "Яслі-сад №5 г.Ганцавічы" прайшоў вельмі цікавы беларускамоўны дзень. Паважаным госцем дашкольнай установы стаў пісьменнік Галаскок Аляксей Пятровіч - член Беларускага саюза пісьменнікаў, аўтар зборнікаў паэзіі "Не шкадуюць мяне мае вершы", "Я шчаслівы...", "Беларусь мая родная, мілая...", "Суд над сарокай" і іншых.

Пісьменнік распавёў дарослым і дзецям пра сябе і сваю творчасць: дзе ён нарадзіўся, дзе вучыўся, дзе праходзіў ваеную службу і канешне пра тое, як жывучы на ​​Ганцаўшчыне, пачаў пісаць толькі на беларускай мове і дасягнуў у гэтым пэўнага плёну.

Дзеці таксама падрыхтаваліся да сустрэчы з пісьменнікам: распавядалі яго вершы і спявалі песні. Асабліва дзецям спадабалася адгадваць загадкі - юмарэзкі самаго аўтара.

У гадзіну сустрэчы дзеці і дарослыя задавалі шмат пытанняў пісьменніку пра яго жыццё і творчасць.

На прыканцы сутрэчы Аляксей Пятровіч пажадаў быць здаровымі, добрымі, дапытлівымі да усяго, шанаваць сваю родную мову і кахаць сваю Радзіму.

Н.А.Галаванава,

загадчык ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы”