Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.04.2019

“Маёй Радзімы галасы ”

18 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень, які меў назву “Маёй Радзімы галасы ”.

На працягу дня дзеці і супрацоўнікі ўстановы размаўлялі між сабой па-беларуску. Для выхаванцаў праводзіліся заняткі, гульні, чыталіся мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў. Выхаванцы знаёміліся з творчасцю беларускіх мастакоў і і знакамітых людзей Ганцаўшчыны. Рабяты з задавальненнем прымалі ўдзел у драматызацыях беларускіх народных казак, вершаў, пацешак.

Так здарылася, што беларускамоўны дзень супаў з адзіным днём бяспекі дарожнага руху. У сувязі з гэтым для дзяцей на свежым паветры была арганізавана забава “Падарожжа ў краіну дарожнага руху”, які падрыхтавалі і правялі на беларускай мове музычны кіраўнік Грыцкевіч Анастасія Аляксандраўна і кіраўнік фізічнага выхавання Касцюкевіч Ала Вячаславаўна.

Дзень атрымаўся насычаным і цікавым.

Т.І.Шахрай,

загадчык

ДУА “Яслі-сад №7 г.Ганцавічы”