Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.05.2019

Мы - нашчадкі Вялікай Перамогі!

Зусім хутка ў нашай краіне адбудзецца вялікае свята-Дзень Перамогі! Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у якой нашы продкі цаной уласнага жыцця абаранялі нашу Радзіму, сваіх дзяцей і будучых нашчадкаў. Наш абавязак, як педагогаў, данесці да дзяцей  інфармацыю пра гэты важны дзень у гісторыі беларускага народу, каб, сустрэўшы на вуліцы ветэрана, нашы дзеці з павагай і пашанай рэагавалі на яго. Каб не мульцяшныя персанажы і розныя "супермэны" сталі сапраўднымі героямі ў вачах нашых дзяцей, а нашы дзяды і прадзеды, і тыя, ветэраны, якія  засталіся ў жывых.

02.05.2019 г. выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы” адправіліся на экскурсію да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан. Там выхавацелі распавялі дзецям, што ад рук фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны загінула шмат беларусаў, якія для нас здабывалі перамогу і магчымасць размаўляць на роднай мове. Дзеці ў памяць аб загінуўшых воінах усклалі да помніка прыгожыя кветкі. На зваротным шляху яны  шмат разважалі аб пачутым.

Захаваўшы ў сэрцах нашых выхаванцаў памяць продкаў, мы зможам зберагчы родную мову!

Т.У. Рулінская,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы”