Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.05.2019

Да роднай мовы праз гульню

Авалоданне роднай мовай як сродкам зносін і пазнання навакольнай рэчаіснасці з’яўляецца адным з найважнейшых набыткаў дзіцяці ў дашкольным узроце. З гэтай мэтай у дзіцячым садку№2 г.Ганцавічы кожны чацвер праводзіцца беларускамоўны дзень. У гэты дзень выхавальнікі ўсіх узрастовых груп плануюць і праводзяць дадатковыя мерапрыемствы з дзецьмі на беларускай мове. Гэта гутаркі, заняткі, гульні, якія дапамагаюць сфарміраваць у выхаванцаў уяўленні пра дзяржаўныя і народныя святы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, выхоўваць гонар за сваю краіну, беларускі народ, узбагачаць маўленне дзяцей творамі беларускага фальклору.

Больш якасным сродкам успрымання дзецьмі роднай мовы з’яўляюцца беларускія гульні. Праз гульні педагогі граматна ажыццяўляюць працэс фарміравання ўяўленняў аб родным краі, выпрацоўваюць станоўчыя адносіны да яго, азнакамляюць з асноўнымі паняццямі, з’явамі, прадметным і прыродным светам на беларускай мове.

Выхавацель спецыяльнай групы Гардзей Людміла Іосіфаўна ў беларускамоўныя дні, падчас гутарак, зварочвае ўвагу дзяцей на геаграфічнае месцазнаходжанне Рэспублікі Беларусь, сімвалы беларускай дзяржавы.

Краўчук Ірына Міхайлаўна замацоўвае з дзецьмі назвы раслін, якія растуць на тэрыторыі краіны.

Савеня Валянціна Паўлаўна далучае выхаванцаў малодшай групы да беларускай нацыянальнай культуры праз гульні і тэатралізацыю.

С.Г. Жук,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці