Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.05.2019

Беларускія рухомыя гульні ў дзіцячам садку

23 мая 2019 года ў межах беларускамоўнага дня ў яслях-садку №4 г.Ганцавічы прайшоў тэматычны дзень “Беларускія рухомыя гульні”.

Гэты дзень, нарэшце, выдаўся вельмі цёплым і сонечным, таму маленькія спартсмены спаборнічалі ў спрыту, кемлівасці, уяўленні і мысленні. Дзецям спадабаліся такія гульні як: “Гарлачык”, “Гарачая бульба”, “Вясёлая эстафета”, Гаспадыня і кот”, а таксама з вялікім захапленнем дашкаляты малявалі рознакаляровымі крэйдамі на асфальце.

Беларускія рухомыя гульні маюць вялікае значэнне, як для малодшых, так і для больш старэйшых дашкольнікаў. Менавіта прымаючы ўдзел у іх, яны задавальняюць сваю патрэбнасць у руху, фарміруюць карысныя навыкі, далучаюць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры і пры гэтым атрымліваюць неабходную для развіцця інфармацыю. Таму гульнявы від дзейнасці і з’яўляецца важнай часткай працэсу выхавання дзяцей, як для бацькоў, так і для выхавальнікаў.