Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

31.05.2019

Беларускамоўны дзень у ДУА "Яслі-сад №5 г.Ганцавічы"

30 мая 2019 года ў межах беларускамоўнага дня ў "Яслях-садку №5 г.Ганцавічы" прайшоў тэматычны дзень "Вясновыя кветкі".

У гэты сонечны і цёплы  дзень выхаванцы сярэдняй групы нашага садка і выхавальнік Мілеўская А.І. вялі гутарку  на свежым паветры пра вясновыя кветкі. Галоўнай мэтай тэматычнай  бяседы з'яўляецца развіццё ў дзяцей умення і навыкаў гуманнага абыходжання з раслінамі, жаданне клапаціцца пра іх.

Рабяты з цікавасцю адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, называлі кветкі, якія растуць вясной на лузе і ў лесе. Менавіта таму  фарміраванне любові да прыроды з'яўляецца важнай часткай працэсу выхавання дзяцей у дзіцячай установе.

Дзень атрымаўся насычаным і цікавым.

Е.І.Ладыга,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці