Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.09.2019

“Майстар-клас по выцінанцы”

Беларускамоўны дзень ў дзіцячым садку

     19 верасня 2019 года ў госці да выхаванцаў ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы” завіталі работнікі ДУК “Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў”: дырэктар Занько Ала Васільеўна, малодшы навуковы супрацоўнік Білімава Наталля Ігараўна і майстар народных промыслаў (рамёстваў) Курылік Валянціна Паўлаўна.

Дашкольнікам былі прадстаўлены работы майстроў Ганцаўшчыны па ткацтву, вышыўке, карункапляценню, ганчарству і рышэлье.

На беларускай мове, вельмі цікава і даступна Ала Васільеўна распавяла выхаванцам аб самабытным і старажытным кірунку ў народнай творчасці — выцінанцы (выразанне з паперы ажурных арнаментаў, сюжэтаў); аб традыцыйных відах рамёстваў.

Валянціна Паўлаўна правяла майстар-клас по выцінанцы на тэму ”Дары восені”. З радасцю і велізарным жаданнем хлопчыкі і дзяўчынкі стваралі ўласныя вырабы.

Такі незабыўны беларускамоўны дзень дазволіў дзецям дакрануцца да духоўнай спадчыны продкаў, пачуць меладычнасць роднай мовы, выпрабаваць пачуццё гонару за малую радзіму!

 

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

Багрова Святлана Іванаўна