Кожны чацвер у ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» праходзiць беларускамоўны дзень. На працягу гэтага дня з выхаванцамі размаўляюць па-беларуску, вывучаюць нацыянальныя звычаі і традыцыі. Маляты падарожнічаюць у краіну беларускіх казак, вершаў, загадак, забаўлянак і разнастайных беларускіх гульняў.
Так, 31 кастрычніка 2019 года з выхаванцамі сярэдніх і старэйшых групп былі праведзены музычныя заняткі на беларускай мове. На працягу ўсяго занятку дзеці знаёміліся з беларускімі народнымі традыцыямі і культурай продкаў. Слухалі музычныя народныя творы і творы беларускіх аўтараў: «Мікіта», «Крыжачок», «Полька Янка», «Лявоніха»; спявалі песні: «Зайграй мне, дударочку» і «Зайка»; гралі «Беларускі найгрыш - Юрачка» на музычных інструментах, такіх як цымбалы, свісцёлка, трашчотка, дудачка, лыжкі і бубны. Танцавалі народныя танцы: «Бульба» і «Лянок», гулялі ў гульні: «Лапці мае» і «Мікіта».
Музычныя заняткі спрыялі фарміраванню ў выхаванцаў устойлівай цікавасці да беларускай мовы.
Жыгун Ніна Іванаўна,
музычны кіраўнік
ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы»