Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.11.2019

Пасяджэнне творчай групы выхавальнікаў УДА Ганцавіцкага раёна

14 лістапада 2019 года на базе ДУА «Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа» прайшло пасяджэнне творчай групы выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі Ганцавіцкага раёна па тэме: «Творчае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі народнай цацкі».

Мэтай дадзенага мерапрыемства было стварэнне ўмоў для прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытанню развіцця творчых і пазнавальных здольнасцяў выхаванцаў.

У пачатку семінара вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі пазнаёмілі з працай «Астраўка пазнання «Што? Навошта? Чаму?». У рамках плана мерапрыемстваў па развіцці ўстановы адукацыі на 2016-2010 г.г. Святлана Іванаўна Рылка, дырэктар ДУА «Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа» прэзентавала асноўныя напрамкі работы ўстановы адукацыі, дасягненні ў працы калектыву.

Таццяна Іосіфаўна Ненадавец, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Любашаўскі яслі-сад-пачатковая школа» прэзентавала вопыт работы па фарміраванні ў выхаванцаў навыкаў і ўменняў вырабу беларускай народнай цацкі і правяла майстар-клас «Лялькі з бабулінага куфра» па вырабу беларускай народнай лялькі.

Таццяна Іосіфаўна падрабязна спынілася на этапах працы з дзецьмі 4-га, 5-га і 6-га года жыцця, прапанавала педагогам схему правядзення работы па вырабу цацкі. Кожнаму ўдзельніку майстар-класа была прадастаўлена магчымасць вырабіць цацку з тканіны сваімі рукамі.

Ненадавец Т.І. аформіла выставу лялек з тканіны сваёй калекцыі. У яе ўвайшлі розныя групы лялек: абрадавыя (Зернавушка, Жнея, Неразлучнікі), абярэжныя (Жаданніца, Берагіня роду), гульнявыя (Хараводніца, Птушачка).

Члены творчай групы прадставіл для тэматычнай выставы беларускія народныя цацкі, якія ёсць ва ўстановах дашкольнай адукацыі і падзяліліся вопытам работы па іх выкарыстанню ў спецыяльна арганізаванай дзейнасці.

Эфектыўнасць майстар-класа складаецца ў працэсе актыўнага педагагічнага ўзаемадзеяння. Таццяна Іосіфаўна Ненадавец перадала кожнаму педагогу эфектыўныя метады і прыёмы далучэння выхаванцаў да народнай культуры, развіцця іх творчых і здольнасцяў.

Багрова С.І.,

кіраўнік творчай групы