Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.11.2019

Хараство беларускай народнай цацкі

Народная цацка – старажытны від народнага мастацтва, у якім сабраны вопыт многіх пакаленняў, увасоблены спрадвечныя жыццёвыя каштоўнасці народа. Захоўваючы яго гістарычныя і культурныя традыцыі, яна, як і народныя казкі, песні і гульні, адыгрывае важную ролю ў патрыятычным выхаванні дзяцей і фарміраванні іх нацыянальнай самасвядомасці. Выкарыстанне такіх цацак пры авалодванні роднай мовай і знаёмстве з фальклорнымі творамі фарміруе ў дзяцей важныя духоўныя арыенціры.

21 лістапада ў ДУА “Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень па тэме “Знаёмства з беларускай цацкай і беларускім фальклорам”. У госці да дзяцей прыйшлі лялькі Янка і Аленка, апранутыя ў беларускае нацыянальнае адзенне. Дзеці паўтарылі назвы элементаў адзення. Выхавацель звярнула ўвага на аздабленне адзення – арнамент. Засяродзіла ўвагу на тым, якія колеры прысутнічаюць у беларускай вышыўцы.

Затым дзеці наведалі мастацкі салон, дзе пазнаёміліся з беларускімі народнымі цацкамі, даведаліся, з якога матэрыялу рабілі цацкі нашы продкі: гліняныя, драўляныя. Дзеці патрымалі цацкі ў руках, параўналі іх. З задавальненнем выхаванцы пагулялі ў беларускую народную гульню “Адгадай, чый галасок”, гульню-драматызацыю з глінянымі цацкамі. Выхавальнікі выконвалі ролі пеўніка, куранят, гусачак, кароўкі, парсючка. Імітавалі розныя рухі, слухаючы песню “На дудзе Мікіта грае”. Для дзяцей была арганізавана выстава лялек, зробленых рукамі выхавальніка Ненадавец Т.І..

Беларуская народная цацка абавязкова павінна занімаць пачэснае месца ў жыцці нашых дзяцей. 

Г.М.Бруй,

намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа”