Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.12.2019

Лялечны тэатр і дзеці

Лялечны тэатр! Калі дзеці чуюць гэтыя словы, у іх вачах загараюцца радасныя іскрынкі, чуецца вясёлы смех, і дзіцячыя сэрцы перапаўняюцца радасцю, прадчуваннем цуду. Гэта адно з самых любімых відовішчаў дзяцей дашкольнага ўзросту. Яно прыцягвае сваёй яркасцю, маляўнічасцю, дынамікай. У лялечным тэатры дзеці бачаць знаёмыя і блізкія цацкі: мішку, зайку, вожыка і іншых – толькі яны ажылі, заварушыліся, загаварылі і сталі яшчэ больш прывабней і цікавей. Лялькі дзеюць цуды: весяляць, навучаюць, развіваюць творчыя здольнасці дашкольнікаў, карэктуюць іх паводзіны.Лялечны тэатр нікога не можа пакінуць абыякавым, няхай гэта будзе малы ці дарослы. Калі дарослы мае зносіны з дзіцем з дапамогай цацкі, дзіцячае сэрца, як губка, убірае кожнае слова, дзіця верыць «ажывелай» цаццы і імкнецца зрабіць тое, пра што яна папросіць.

Вялікую радасць сустрэчы з казкай, дзецям дастаўляюць педагогі ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы». Раз у квартал музычная зала дзіцячага садка ператвараецца ў залу для гледачоў лялечнага тэатра. Не выключэннем стаў зімні дзень 12снежня 2019 года, беларускамоўны дзень.

У музычным зале рабят сабрала казачніца Глаша на прагляд лялечнага спектакля «Рэпка на новы лад».

Дзеці, як зачараваныя ня зводзілі вачэй з герояў-лялек, а за шырмай персанажаў агучвалі на розныя галасы педагогі дзіцячага садка: Цішчанка Людміла Анатольеўна, Рабцэвіч Юлія Аляксандраўна, Кнурэнка Лілія Іосіфаўна, Жыгун Ніна Іванаўна, Васілевіч Святлана Міхайлаўна, Бухал Вераніка Алегаўна, Заяц Вольга Мікалаеўна, Плакса Ірына Валер'еўна.

Лялечны спектакль, якіпраходзіў на беларускай мове, атрымаўся павучальным, маляўнічым і цікавым. Дзеці з задавальненнем паглядзелі казку, былі актыўныя ў гульнях са казачніцай Глашай і, вядома, шчыра суперажывалі героям.

Выхаванцы доўга апладзіравалі артыстам і вярнуліся ў групы з выдатным настроем!

Кляўчэня Н.М.,

музычны кіраўнік