Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.10.2012

Пясняр і сёння з намі

З нагоды 130-годдзя са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў раёне ва ўстановах адукацыі праведзены розныя мерапрыемствы. Сярод іх раённыя конкурсы на лепшага чытальніка твораў Якуба Коласа і юных літаратараў.

Пясняр і сёння з намі

З нагоды 130-годдзя са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў раёне  ва ўстановах адукацыі праведзены розныя мерапрыемствы. Сярод іх раённыя конкурсы на лепшага чытальніка твораў Якуба Коласа і юных літаратараў. Пераможцамі конкурса на лепшага чытальніка вершаў Якуба Коласа сталі Сукач Артур, вучань 10 класа сярэдняй школы  № 3 г. Ганцавічы і Пабудзей Кацярына, вучаніца 6 класа Востраўскага я/с-СШ ім. М.Рудкоўскага.

 На базе РЦДЮТ праводзіўся раённы конкурс юных літаратараў. Сярод іх у намінацыі “Паэзія” пераможцамі сталі Алена Бондар, вучаніца 9 класа гімназіі, Анастасія Віннік, вучаніца 8 класа Хатыніцкай сярэдняй школы, у намінацыі “Проза”  - Кісялевіч Дар’я, вучаніца 9 класа Раздзялавіцкай сярэдняй школы і Ісаева Ірына, вучаніца 11 класа сярэдняй школы № 1 г.Ганцавічы.

21 кастрычніка 2012 года пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі і каштоўнымі падарункамі арганізацыі “Белая Русь” у час правядзення свята, прысвечанага 130-годдзю са дня нараджэння   Якуба Коласа, якое прайшло ў вёсцы Люсіна.