Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.01.2020

Беларускамоўны дзень

ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы» сумесна з Ганцавіцкім раённым домам рамёстваў

Удасканаленне якасці навучання і выхавання ў дашкольнай установе напрамую залежыць ад узроўню падрыхтоўкі педагогаў. Бясспрэчна, што гэты ўзровень павінен пастаянна расці, самаадукацыя з’яўляецца патрэбай творчага і адказнага чалавека любой прафесіі, тым больш для прафесіі з падвышанай маральнай і сацыяльнай адказнасцю, якой з'яўляецца прафесія педагога дашкольнай адукацыі.

З мэтай самаадукацыі і пашырэння сваіх ведаў аб беларускай спадчыне і беларускіх традыцыях педагогі ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы» супрацоўнічаюць з Ганцавіцкім раённым домам рамёстваў. Дырэктар Дома рамёстваў Ала Васiльеўна Занька, са сваім творчым калектывам заўсёды арганізоўваюць пазнавальныя мерапрыемствы для педагогаў і дзяцей, якія з'яўляюцца крыніцай ведаў пра наш народ, традыцыі і малую Радзіму Ганцаўшчыну. За што мы ім вельмі ўдзячны!

Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска – беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца русская мова, а беларуская выступае для іх, як другая. У той жа час, беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна – культурная сацыялізацыя дзяцей.

Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з’язляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе і з рускай мовай, аднак іх маўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой – небудзь адной моўнай сістэмы. Генетычная і псіхалагічная (з боку эмацыянальнага стаўлення да абедзвюх моў) блізкасць рускай і беларускай моў, асаблівасці руска – беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага і беларускага маўлення дашкольнікаў.Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем’яў беларускай мове як другой роднай. Таму, з мэтай садзейнічання павышэнню ўзроўня ведаў бацькоў і педагогаў па навучанню дзяцей беларускай мове ва ўмовах білінгвальнай адукацыі ў нашай ўстанове дашкольнай адукацыі арганізоўваецца беларуска моўны дзень. Кожны чацвер у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 4 г. Ганцавічы» выхавацелi праводзяць заняткі па развіцці беларускага маўлення ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак.Музычныя кіраўнікі Кляўчэня Наталля Міхайлаўна і Жыгун Ніна Іванаўна штогод праводзяць беларускія народныя святы, такія як «Калядкі», «Багач», «Восеньскі кірмаш», «Купалле», «Гуканне вясны», «Вялік дзень» і іншыя.

Так і цяпер супрацоўнікі Дома рамёстваў паказалі майстар-клас па правядзенні “Вячорак” для педагогаў ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы». Весела і насычана прайшла сустрэча. На працягу ўсяго свята, якое прайшло ў фармаце вячорак, панаваў добры настрой і ўсе госці перанесліся ў атмасферу сапраўднага вечара: сустракалі гасцей, частавалі іх, спявалі, танчылі, гулялі ў гульні і канечне ж варажылі. Творчы і таленавіты калектыў Дома рамёстваў, як заўсёды ўразіў сваіх гледачоў сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю.

ъ

Загадчык

ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы»

Гарагляд Людміла Іванаўна