Па традыцыі кожны чацвер у дзіцячым садку № 7 г. Ганцавічы праходзіць беларускамоўны дзень. Не быў выключэннем і чацвер 6 лютага. Гэты дзень быў прысвечаны Году малой Радзімы і 80-годдзю Ганцавіцкага раёна і называўся “Самая лепшая ў свеце зямля – Ганцаўшчына любая мая!”

На працягу дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі пазнавальныя заняткі пра родны горад, славутыя мясціны нашага раёна, знакамітых людзей Ганцаўшчыны.

Акрамя таго, выхаванцы знаёміліся з атласам Ганцавіцкага раёна і ўдзельнічалі ў віктарыне “Хто хоча стаць краязнаўнам”. Дзеці разглядалі беларускі рушнік, вышыты рукамі мясцовых умельцаў і малявалі беларускі ўзор, якім упрыгожвалі адзенне.

Самыя маленькія нашы выхаванцы з задавальненнем слухалі вершы паэтаў Ганцаўшчыны і гулялі ў беларускія гульні.

Дзень атрымаўся насычаным і цікавым. Ён даў магчымасць у чарговы раз далучыць нашых хлопчыкаў і дзяўчынак да спадчыны той зямлі, на якой яны нарадзіліся і жывуць.


І.С.Трэфілава,
намеснік загадчыка по асноўнай дзейнасці
ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы”