Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.02.2020

Фінал паэтычнага конкурсу “Прысвячэнне малой радзіме”

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. 21 лютага адзначаецца Міжнародны день роднай мовы, менавіта таму гэты дзень быў абраны для правядзення фіналу раённага паэтычнага конкурсу “Прысвячэнне малой радзіме”. Дадзены конкурс праходзіў у рамках юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных да 80-годдзя з дня утварэння Ганцавіцкага раёна. Больш за 20 вучняў устаноў адукацыі сабраліся на базе раённага цэнтра дзіцяча-юнацкай творчасці, каб дэкламаваць свае самастойна напісаныя вершы. Канкурэнтаў хапала ў кожнай узроставай катэгорыі. Кожны верш адзначаўся сваёй непаўторнасцю напісання, мілагучнасцю. Усе выканаўцы стараліся, каб іх чытанне было гучным, ясным, выразным, адпавядала стылю верша. Вершы вучні чыталі па памяці, практычна ўсе ўжыліся ў вобраз, многія апрануліся ў касцюмы.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі сертыфікаты, а пераможцы – дыпломы.

Ва ўзроставай катэгорыі 5-8 классы пераможцамі сталі:

1 месца – Наумік Кацярына, вучаніца 7 класа

ДУА “Люсінскі дзіцячы-сад-СШ імя Якуба Коласа”;

2 месца – Занька Ларыса, вучаніца 8 класа

ДУА “Люсінскі дзіцячы-сад-СШ імя Якуба Коласа”;

3месца – Карнеявец Вера, вучаніца 6 класа

ДУА “Гімназія г. Ганцавічы”.

Ва ўзроставай катэгорыі 9-11 классы пераможцамі сталі:

1 месца – Мелехавец Мікалай, вучань 11 класса

ДУА “Гімназія г. Ганцавічы”;

2 месца – Сенюковіч Марына, навучэнка аб’яднання па інтарэсам

ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ”;

3 месца – Жук Аліна, вучаніца 9 класса

ДУА “СШ № 3 г. Ганцавічы”.

А. А. Кісялевіч,

метадыст ДВМУ

«Ганцавіцкі РВМК»