Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.04.2020

Беларускамоўны дзень

Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы.

Так, у рамках беларускамоўнага дня ў ДУА “Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы” прайшоў дзень пасвечаны беларускім народным гульням на свежым паветры.

Беларускія народныя гульні садзейнічаюць правільнаму фізічнаму развіццю, умацаванню здароўя, развіццю сілы, спрытнасці, назіральнасці, кемлівасці, удумлівасці, вытрымцы, пачуцця калектывізму, клопату пра іншых, любові да роднага краю, выхаванню пачуцця справядлівасці.

Раней ўсе народныя гульні праводзіліся на вуліцы. І зараз яны не патрабуюць спецыяльных умоў і абсталявання. Так, у час прагулкі дзеці старэйшай, спецыяльнай і рознаўзроставай груп гулялі ў беларускія народныя гульні “Грушка”, “Шэры кот”, “Бульба”, “Адшукай пару”, “Гарлачык”. А каб выбраць вядучага гульні, дзеці карысталіся беларускімі лічылкамі “Кацілася торба”, “Кацілася яблычка па агароду”.

Выкарыстанне беларускіх народных гульняў у час прагулак на свежым паветры дапамагае вырасціць дзяцей здаровымі, сумленнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі і імкнуцца глыбока пазнаць спадчыну сваіх продкаў.  Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.  

С.Г. Жук

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці