Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.05.2020

Дзень Перамогі          

Дзень Перамогі — гісторыі нашай дата,
Дзень Перамогі — гэта дзень ветэрана-салдата,
Дзень Перамогі — дзень слёз і смутку свяшчэнны,
Дзень Перамогі — дзень памяці і прабачэння. 

7 мая ў ДУА “Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Для ўсіх нас Дзень Перамогі мае асаблівае значэнне. Вялікую цану беларусы заплацілі за Перамогу, за права будучых пакаленняў жыць і ствараць. Мы схіляемся перад доблесцю байцоў і партызан, перад самаадданай працай работнікаў тылу, перад укладам усіх, хто наблізіў поспех агульнай справы. Памяць пра подзвіг пераможцаў назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. 

На працягу тыдня  выхавацелі дащкольнай установы расказвалі дзецям, якое значэнне мае Дзень Перамогі ў гісторые нашай краіны, хто такія героі вайны і  ветэраны, даведаліся аб гарадах-героях.  Кожны дзень ранішняя зарадка пачыналася пад мелодыі ваенных гадоў.

Пад час занятку дзеці пазнаеміліся з подзвігам абаронцаў Брэсцкай крэпасці,  Марата Казея і Мікалая Гастэлы. Даведаліся аб трагедыі Хатыні.  Выхаванцы чыталі вершы, разлядвалі ілюстрацыі ваенных падзей і тэхнікі, спявалі ваенныя песні. Наведалі вугалок Перамогі “Памятаем. Ганарымся”, дзе пазнаёміліся з сімваламі мірнага жыцця і памяці: Вечны агонь, птушка голуб, галінка яблыневага цвету. З задавальненнем гулялі ў рухомыя гульні “Салют”, “Самалеты”, “Снайперы”, “Разведчыкі”, “Бамбавікі”.  Па традыцыі дзеці ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам у в.Любашава.

Дзень Перамогі – важнае свята для ўсіх нас.

Дзякуючы  Перамозе,  наша краіна жыве і квітнее.

Дзень Перамогі -  гэта наша памяць, Беларусь памятае! 

Г.М.Бруй

Намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці