28 мая 2020 у межах беларускамоўнага дня ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” прайшоў тэматычны дзень “Я жыву ў Беларусі — гэтым вельмі ганаруся!”, які правялі музычныя кіраўнікі Кляўчэня Наталля Міхайлаўна і Жыгун Ніна Іванаўна.
На музычным занятку ў першай малодшай групе выхаванцы з задавальненнем інсцэніравалі казку “Зайка і яго сябры” і былі актыўнымі гледачамі лялечнага тэатра бі-ба-бо.
З выхаванцамі сярэдняй группы № 1 і № 2 праведзены гутаркі пра беларускую сімволіку. Дзеці разглядалі Беларускі флаг, герб, а таксама падпявалі гімн Беларусі. У заключнай часцы заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі ўпрыгожылі беларускі дыван геаметрычным арнаментам.
У госці да выхаванцаў малодшых і старэйшых груп завіталі Ясь і Алеся ў прагожых нацыянальных касцюмах. Дзеці з цікавасцю разглядалі беларускі арнамент, якім яны ўпрыгожаны. Праз дыдактычную гульню “Радыё” замацавалі слоўнікавы запас, папоўнілі яго новымі словамі. Разам з Ясем і Алесяю маляты гралі на беларускіх музычных інструментах.
Цікава і займальна выхаванцы гулялі на паветры ў рухомыя гульні: “Грушка”, “Ехаў конік”. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спрыту, кемлівасці, ўяўленні і мысленні.
Дзень прайшой пазнавальна і весела.
Кляўчэня Наталля Міхайлаўна,
Жыгун Ніна Іванаўна,
музычныя кіраўнікі








